__NOTOC__
2 кастрычніка — дзвесце семдзесят пяты (дзвесце семдзесят шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1263: Бітва пры Ларгсе паміж каралём Нарвегіі Хоканам IV і шатландскімі войскамі. 1323: Князь Гедзімін заключыў мір з рыжскім архібіскупам і магістратам Рыгі: межы ВКЛ і Лівонскага ордэна абвяшчаліся адкрытымі для гандлю і перамяшчэння людзей. 1413: Заключаная Гарадзельская унія паміж Польшчай і ВКЛ. 1529: У Марбургу распачаўся дыспут паміж Марцінам Лютэрам і Ульрыхам Цвінглі. 1836: Чарлз Дарвін вярнуўся з кругасветнага падарожжа на караблі «Бігль». 1870: Рым зрабіўся сталіцай аб’яднанай Італіі. 1915: У ходзе Першай сусветнай вайны германская армія заняла Вільню. 1930: У Гродна выйшаў з друку першы нумар грамадска-культурнага часопісу «Беларуская думка» (выдаваўся да 1932). 1939: Капітуляцыя польскай ваенна-марской базы Хэль падчас Польскай абарончай вайны (змагалася з першага дня вайны). 1968: Створаны Нацыянальны парк Рэдвуд (ЗША). 2008: Прайшлі парламенцкія выбары ў Беларусі.
Нарадзіліся
971: Махмуд Газневі, эмір і падзішах дзяржавы Газневідаў 1847: Паўль фон Гіндэнбург, нямецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч 1852: Уільям Рамзай, англійскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1869: Махатма Гандзі, ідэолаг і адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага руху Індыі (пам. 30.1.1948) 1828: Міхаіл Каяловіч, расійскі гісторык і грамадскі дзеяч беларускага паходжання (пам. 23.8(4.9).1891) 1935: Амар Сівары, аргенцінскі і італьянскі футбаліст 1948: Эверы Брукс, амерыканскі акцёр 1948: Сямён Дамарад, беларускі мастак-манументаліст 1961: Сяргей Шупа, беларускі перакладчык, журналіст 1965: Зміцер Сідаровіч, беларускі музыкант 1987: Андрэй Чухлей, беларускі футбаліст
Памерлі
534: Аталарых, кароль остготаў 1264: Урбан IV, Папа Рымскі 1892: Жазеф Эрнэст Рэнан, французскі пісьменнік, гісторык 1927: Свантэ Аўгуст Арэніус, шведскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1937: Лукаш Калюга, беларускі пісьменнік (нар. 27.9.1909) 1946: Ігнацы Масціцкі, польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, вучоны-хімік (нар. 1.12.1867) 1952: Уладзімір Агіевіч, беларускі літаратурны крытык (нар. 26.10.1910) 1968: Марсель Дзюшан, французскі і амерыканскі мастак 1998: Ежы Бінчыцкі, польскі акцёр 2004: Ражэ-Эдгар Жыле, французскі мастак
Святкуюць
: Міжнародны дзень нягвалту 25px: Сусветны дзень аховы месцаў пасялення
: Дзень архівіста : Дзень памяці ахвяр Арада : Дзень незалежнасці. : Дзень Узброеных сіл (Дзень арміі) : Нямецка-амерыканскі дзень : Фестываль Гандзі Яханці (Гандзі Джаянці). : Дзень ахвяраў дзяржаўнага тэрарызму : Дзень прафтэхадукацыі. : Дзень расійскага страхоўшчыка : Дзень Кастрычніцкай вайны (Вайны Суднага дня) : Дзень ахвяраў Дукельскага перавала : Нацыянальны дзень ушанавання : Свята селядцаСвята селядца ў Фінляндыі — 2 кастрычніка. Гісторыя і асаблівасці свята ў праекце Каляндар Свят 2010. : Дзень настаўніка
Крыніцы
К02