Свіцязь (, раней Світязьке) — возера ва Украіне, найбольшае і самае глыбокае ў групе Шацкіх азёр. Ляжыць на тэрыторыі Шацкага прыроднага нацыянальнага парка (Валынская вобласць).

Назва

М. Фасмер назву возера Свіцязь параўноўваў са старажытнаісландскім Hvíting — назва возера і ракі, ад hvítr «белы»М. Фасмер. Этимологический словарь русского языка. Т. 3. Москва, 1987. С. 582..

К. Буга лічыў, што назву Свіцязь у наваколле Навагрудка славяне прынеслі з сабою са сваёй прарадзімыK. Būga. Rinktiniai raštai. III. Vilnius, 1961. P. 884..

В. Шульгач тлумачыць гідронім Свіцязь ад праславянскага *sъvitęzь «аб'ект крывой, сагнутай, выпуклай формы», якое ад *sъvit- «звіты, звілісты, крывы»В. В. Лучик. Етимологічний словник топонімів України. Київ, 2014. С. 419..

А. Ванагас і У. Тапароў з гэтай назвай параўноўваюць прускі тапонім Switthe. Далей звязваюць з балцкімі каранямі švait- : švit- : šviet- (svait- : svit- : sviet-) з семантыкай «свяціць, блішчэць», «светлы, блішчасты»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. V., 1981. С. 322.В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1998. С. 290—291..

А. Рогалеў вылучае ў гідроніме старажытны корань віт-, які мае значэнне «вада», «вільгаць» і выяўляецца на прасторах, дзе распаўсюджаны індаеўрапейскія і фіна-угорскія мовыА. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 196..

Гідраграфія Плошча возера Свіцязь складае 27 км². Даўжыня возера — 8 км, шырыня — звыш 4 км. Сярэдняя глыбіня 7 м, максімальная — 58,4 м. Аб’ём каля 180 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 30 км.

Катлавіна падоўжаная, няправільнай формы. Берагі нізкія, пясчаныя (шырыня пляжаў ад 5 да 50—60 м), месцамі трапляюцца галька і валуны, асобныя ўчасткі забалочаныя. Маюцца затокі. Прыблізна пасярэдзіне возера ёсць востраў плошчай каля 7 га. Каналамі злучана з воз. Лукі.

Жывіцца атмасфернымі і падземнымі водамі, а таксама за кошт вадаабмену з азёрамі. На дне — сапрапелевыя мулы, пясчаныя і гліністыя адклады, у месцах карставых западзін — мергелі і вапнякі.

Экалогія Возера добра праграваецца ўлетку, мае чыстую ваду і спадзістае пясчанае дно, карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў. Узімку возера замярзае.

З воднай расліннасці пашыраны трыснёг звычайны, рагоз шыракалісты, асака валасістаплодная, казялец даўгалісты, урэчнік плаваючы, чарот азёрны, гарлачык жоўты, гарлачык белы, эладэя канадская і інш.

Водязяцца вугор, лешч, карп, сом канадскі, карась, сіг. Вядзецца рыбалоўства.

Літаратура Карпенко Н. І. Світязь // Географічна енциклопедія України: В 3-х т. / Редкол.: О. Маринич (відп. ред.) та ін. Т. 3: П—Я. — К.: «Українська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1993. — 480 с. ISBN 5-88500-020-4

Катэгорыя:Азёры Валынскай вобласці Катэгорыя:Басейн Буга