Арсе́ній Пятро́віч Яцаню́к (, нар. , Чарнаўцы, УССР) — украінскі палітычны дзеяч; эканаміст, юрыст. Кіраўнік Вярхоўнай Рады Украіны 6-га склікання (2007—2008), Прэм’ер-міністр Украіны (2014—2016).

Біяграфія Нарадзіўся 22 мая 1974 года ў Чарнаўцах. Скончыў Чарнавецкі дзяржаўны ўніверсітэт (1996), Чарнавецкі гандлёва-эканамічны інстытут Кіеўскага нацыянальнага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта (2001).

У 1992—1997 працаваў прэзідэнтам юрыдычнай фірмы «ЮРЕК Лтд.» (Чарнаўцы), у 1998—2001 — кансультантам крэдытнага дэпартамента, саветнікам кіраўніка праўлення, намеснікам кіраўніка праўлення АППБ «Аваль», у 2001—2003 — міністр эканомікі Аўтаномнай Рэспублікі Крым.

З студзеня 2003 года — першы намеснік Кіраўніка Нацыянальнага банка Украіны.

У лютым — верасні 2005 года — першы намеснік кіраўніка Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Міністр эканомікі ва ўрадзе Еханурава.

Міністр замежных спраў Украіны з 21 сакавіка 2007 года па 4 снежня 2007 года.

На пазачарговых парламенцкіх выбарах 2007 года абраны народным дэпутатам Украіны 6-га склікання па спісу блоку НУНС.

Абраны Кіраўніком Вярхоўнай Рады Украіны 4 снежня 2007. За яго кандыдатуру прагаласавалі 227 народных дэпутатаў ад НУНС і БЮТ (кааліцыя ў поўным складзе за выключэннем Івана Плюшча, дэпутата ад НУНС).

Выказванне Яцанюка падчас газавага крызісу 2006 года: «Навіть якщо сонце „відключать“ — усе рівно виживемо» ().

Арсеній Яцанюк аўтар падручніка «Банківський нагляд» і іншых навуковых прац. Акрамя ўкраінскай вольна валодае англійскай і рускай мовамі.

З 27 лютага 2014 года да 14 красавіка 2016 года — Прэм’ер-міністр Украіны.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Дыпламаты Украіны Катэгорыя:Міністры замежных спраў Украіны Катэгорыя:Члены УА «Бацькаўшчына» Катэгорыя:Удзельнікі Еўрамайдана Катэгорыя:Старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VI склікання Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VII склікання Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Украіны Катэгорыя:Міністры эканомікі Украіны Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Украіны Катэгорыя:Юрысты Украіны Катэгорыя:Эканамісты Украіны Катэгорыя:Банкіры Украіны Катэгорыя:Члены СНБА Украіны