Медаль «За абарону Масквы» заснавана Указам Прэзідыума ВС СССР ад 01.05.1944 аб заснаванні медаля «За абарону Масквы». Аўтар малюнка медалі — мастак М. І. Маскалёў.
Медалём «За абарону Масквы» узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Масквы: усе вайскоўцы і вольнанаёмны склад Савецкай Арміі і войскаў НКУС, якія ўдзельнічалі ў абароне Масквы не менш аднаго месяца за час з 19 кастрычніка 1941 года па 25 студзені 1942 г.; асобы з грамадзянскага насельніцтва, якія прымалі непасрэдны ўдзел у абароне Масквы не менш аднаго месяца за час з 19 кастрычніка 1941 года па 25 студзеня 1942 г.; вайскоўцы частак Маскоўскай зоны СПА і частак МПВА, а таксама асобы з грамадзянскага насельніцтва — найбольш актыўныя ўдзельнікі абароны Масквы ад паветраных налётаў суперніка з 22 ліпеня 1941 года па 25 студзеня 1942 г.; вайскоўцы і грамадзянскія асобы з насельніцтва горада Масквы і Маскоўскай вобласці, якія прымалі актыўны ўдзел у будаўніцтве абарончых рубяжоў і збудаванняў абарончай мяжы Рэзервовага фронту, Мажайскага, Падольскага рубяжоў і Маскоўскага абводу; партызаны Маскоўскай вобласці і актыўныя ўдзельнікі абароны горада-героя Тулы.
Медаль «За абарону Масквы» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За абарону Ленінграда».
Станам на 1 студзеня 1995 года медалём «За абарону Масквы» ўзнагароджана прыблізна 1.028.600 чалавек.
Спасылкі
Медалі і ордэны СССР
За абарону Масквы Катэгорыя:Гісторыя Масквы