__NOTOC__

30 кастрычніка — трыста трэці (трыста чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары

Падзеі 942: Марын II становіцца Папам Рымскім. 1919: У газеце «Беларусь» апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», які стаў гімнам БНР пад назвай «Ваяцкі гімн». 1921: Афіцыйна адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 1938: Пачала сталае вяшчанне радыёстанцыя ў Баранавічах. 1939: У Беластоку скончыўся Народны сход Заходняй Беларусі, які прыняў рашэнне пра далучэнне заходнебеларускіх зямель да БССР (пачаўся 28.10.1939). 1941: Пачатак абароны Севастопаля падчас Вялікай Айчыннай вайны. 1988: Мітынг-рэквіем «Дзяды» ў Мінску быў разагнаны міліцыяй. 2019: Завяршыўся перапіс насельніцтва Беларусі. 2025: Базіліка Саграда Фамілія ў Барселоне стала самым высокім храмам у свеце.

Нарадзіліся

1513: Жак Аміё, французскі пісьменнік, перакладчык і педагог (пам. 6.2.1593) 1631: П’ер Башан, французскі балетмайстар 1705: Клімент XIV, Папа Рымскі 1728: Марцін Пачобут-Адляніцкі, астраном і асветнік, з 1764 прафесар Віленскай акадэміі (пам. 20.2.1810) 1737: Ніклас Лафрэнсен, шведскі мастак 1741: Ангеліка Каўфман, швейцарская мастачка 1751: Рычард Брынслі Шэрыдан, англа-ірландскі пісьменнік 1768: Андрэй Снядэцкі, хімік, урач і філосаф (пам. 11.5.1838) 1871: Поль Валеры, французскі паэт, філосаф 1883: Янка Быліна, беларускі паэт, каталіцкі святар (пам. 18.2.1956) 1885: Альбрэхт Антоні Радзівіл, палітычны дзеяч, шаснаццаты нясвіжскі ардынат (пам. 18.12.1935) 1896: Рут Гордан, амерыканская актрыса 1905: Андрэй Бембель, беларускі скульптар, народны мастак Беларусі (пам. 13.10.1986) 1909: Жан Лемааль, французскі жывапісец 1917: Марыс Трэнціньян, французскі аўтагоншчык 1930: Нестар Альмендрас, іспанскі кінааператар 1936: Генадзь Цыхун, беларускі мовазнавец 1937: Клод Лелуш, французскі кінарэжысёр 1960: Дыега Марадона, аргенцінскі футбаліст 1989: Насця Люкін, амерыканская гімнастка, алімпійская чэмпіёнка

Памерлі

1876: Аляксандр Чаканоўскі, даследчык Сібіры (нар. 1833) 1910: Жан Анры Дзюнан, швейцарскі прадпрымальнік і грамадскі дзеяч (нар. 8.5.1828) 1922: Геза Гардані, венгерскі пісьменнік і журналіст (нар. 3.8.1863) 1936: Фердынанд Рушчыц, беларускі мастак (нар. 10.12.1870) 1937: Тодар Кляшторны, беларускі паэт (нар. 26.2(11.3).1903) 1937: Аляксандр Крыніцкі, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч (нар. 28.8(9.9).1894) 1937: Янка Нёманскі, беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч (нар. 12.4.1890) 1937: Юлій Таўбін, беларускі паэт (нар. 2(15).9.1911) 1953: Імрэ Кальман, венгерскі кампазітар (нар. 24.10.1882) 1975; Густаў Людвіг Герц, нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (нар. 22.7.1887) 1993: Мікалай Цішачкін, беларускі акцёр (нар. 14.3.1938) 2002: Хуан Антоніа Бардэм, іспанскі рэжысёр

Святкуюць Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій

К30