Віктар Францавіч Александровіч () — беларускі графік і жывапісец.
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Слабодка сялянскай сям'і. Пасля заканчэння ў 1968 годзе Астравецкай сярэдняй школы, год працаваў на мясцовай аўтабазе № 4.
У 1975 скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў В. Шаранговіча. У 1975—1981 гадах выкладаў на кафедры графікі гэтага інстытута, з невялікім перапынкам на службу ў войску ў 1976—1977 гадах.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1986 года. Жыў у Мінску. Памёр у 2001 годзе.
Працы Віктара Александровіча адзначаны шматлікімі дыпломамі на конкурсах кнігі ў Беларусі і за межамі краіны. Творы мастака знаходзяцца ў музеях беларускай сталіцы, прыватных калекцыях. У 1999 годзе адбылася персанальная выстаўка майстра на радзіме — у Астраўцы.
Творчасць Удзельнік мастацкіх выставак з 1975 года. Працаваў пераважна ў галіне станковай графікі, пазней кніжнай. Ілюстратар твораў мастацкай літаратуры. З ранніх работ — афармленне кнігі Якуба Коласа «Рыбакова хата» (1975), літаграфічная Iлюстрацыя да паэмы Янкі Купалы «Адвечная песня» серыя «Адвечная песня» па матывах паэмы Янкі Купалы (1979), літаграфічны партрэт Цёткі (1980). Выканаў афармленне (гуаш, соус, пастэль, акварэль, тэмпера) кніг «Вялікі лес» — трылогіі Барыса Сачанкі (1979—1983), «Вершы Янкі Купалы» (кніжка-мініяцюра (1980)), «РВС» Аркадзя Гайдара (1981), «Белая знічка» Алеся Савіцкага (1983), «Цяжкія часы» Чарльза Дыкенса (1983), «Станаўленне» Генрыха Далідовіча (1984), «Цыганскія песні» (1984), «Алімпіяда» Івана Пташнікава (1984), «Лес шуміць» Уладзіміра Караленкі (1984), «Кепска будзе» Францішка Багушэвіча (1985), «Сымон-музыка» Якуба Коласа (1986)Александрович Виктор Францевич , «Чайкі на хвалях» Івана Чыгрынава (1988), «Міколка-паравоз» Міхася Лынькова (1989), «Параненая памяць» Івана Новікава (1990), «Людзі на балоце» (1991), «Подых навальніцы» (1991), «Завеі і снежань» (1995) — Івана Мележа, зборнік беларускіх народных казак «Ня сілай, а розумам» (1997).
Літаратура
Александровіч Віктар — мастак-графік на неафіцыйным сайце Астравеччыны
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Астравецкім раёне Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў