Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у вёсцы Ідолта Мёрскага раёна, Віцебская вобласць. Пабудаваны ў з белай цэглы ў стылі мадэрн.
Гісторыя Касцёл пабудавалі ў Ідолце ў першай палове XX стагоддзя, аднак абраз святога Ісідара і 14 стацый Крыжовага шляху адносяцца да сярэдзіны XIX стагоддзя.
Архітэктура Уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём з паўкруглай апсідай і 2 сакрысціямі. Да галоўнага фасада асіметрычна прыбудавана квадратная ў плане вежа. Да яе прымыкае арачная галерэя. Фасады падзелены на 2 ярусы. У муроўцы ніжняга яруса выкарыстаны камень-валун, верхняга — белая цэгла. Спалучэнне гэтых матэрыялаў надае будынку фактурную і каляровую выразнасць.
Унутраная прастора падзелена на 3 нефы 2 аркадамі, прасветы якіх адпавядаюць паўцыркульным аконным праёмам.
Абраз святога Ісідара і 14 стацый Крыжовага шляху датуюцца сярэдзінай XIX ст.
Літаратура
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2000 — С. 96-97.
Спасылкі
Ідолта — парафія Маці Божай Шкаплернай Catholic.by
Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі Катэгорыя:Касцёлы Мёрскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі мадэрн Катэгорыя:Ідолта (аграгарадок)