Сібіу — горад у Румыніі, у рэгіёне Трансільванія, адміністрацыйны цэнтр жудзеца Сібіу. Насельніцтва — 171,5 тыс. жыхароў (2002). Сібіу — адзін з найважнейшых культурных і рэлігійных цэнтраў Румыніі, а таксама транспартны вузел у цэнтры краіны. З’яўляўся цэнтрам трансільванскіх саксонцаў да Другой сусветнай вайны. У 2007 годзе (сумесна з Люксембургам) горад быў абраны культурнай сталіцай Еўропы.
Насельніцтва У 2002 годзе насельніцтва горада складала 154,892 чалавек. Сібіу з’яўляецца 15-м па колькасці насельніцтва горадам Румыніі.
Этнічны склад: румыны — 95,7 % венгры — 2 % немцы — 1,6 % іншыя — 0,7 %
Агульная колькасць Нацыянальны складГодНасельніцтваСібіуРумыныВенгрыНемцы185012,7652,0899778,790188019,4462,8102,06514,327189021,4654,5813,19913,148190029,5777,1065,74716,141191033,4898,8247,25216,832192032,7488,5534,29118,218193049,34519,0066,78222,045194163,76533,8294,26223,574194860,60237,3715,06016,359195690,47560,5264,77224,6361966109,51578,5485,12425,3871977151,005119,5075,11125,4031992169,610158,8634,1635,605 Адукацыя і культура Сібіускі ўніверсітэт імя Лучыана Блага Гарады-пабрацімы Сібіу з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:
Клагенфурт, Аўстрыя (1990) Валенсія, Венесуэла (1993) Калумбія, ЗША (1994) Уірал, Вялікабрытанія (1994) Баўру, Бразілія (1995) Мехелен, Бельгія (1996) Рэн, Францыя (1999) Ландсхут, Германія (2002) Марбург, Германія (2005) Дэвентэр, Нідэрланды (2007) Такаяма, Японія (2009)
Літаратура
Катэгорыя:Былыя сталіцы Катэгорыя:Гарады Румыніі Катэгорыя:Сібіу (жудзец)