Арка Януса (, ) — антычны будынак у Рыме.

У антычным Рыме 16-мятровы будынак размяшчаўся ў паўночным канцы Бычынага форума ў раёне Велабр. Спачатку меркавалася, што арка была пабудавана ў IV стагоддзі ў гонар імператара Канстанціна. Магчыма, што арка стаяла на скрыжаванні дарог.

Арка была ўпрыгожана споліямі, у 12 нішах стаялі статуі. У Сярэднявеччы арка з’яўлялася часткай крэпасці сям’і Франджыпані (). У 1830 годзе крэпасць была разбурана і арка прыняла ранейшы выгляд.

Літаратура Ranuccio Bianchi Bandinelli e Mario Torelli, L’arte dell’antichità classica, Etruria-Roma, Utet, Torino 1976.

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Рыма Катэгорыя:Архітэктура Старажытнага Рыма Катэгорыя:Бычыны форум