Аляксей Сцяпанавіч Скаку́н ( года, вёска Дастоева, , Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны-эканаміст, дзяржаўны дзеяч. Доктар эканамічных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук, акадэмік Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіруючых навук, акадэмік Беларускай і Міжнароднай інжынерных акадэмій. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. Працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам калгаса «Чырвоная Зорка» Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля службы ў шэрагах Узброеных Сіл працаваў галоўным заатэхнікам, намеснікам старшыні калгаса «Маладая гвардыя», старшынёй калгасу «Дружба» Іванаўскага раёна, намеснікам старшыні Іванаўскага райвыканкама — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй калгаса-камбіната «Памяць Ільіча» Брэсцкага раёна. Старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Астрамечава» Брэсцкага раёна. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 11-га склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Дэпутат Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў. Старшыня грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі аграпрамысловы саюз» і «Беларускі сялянскі савет». Член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у парламенцкай структуры Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы.
Аўтар 6 навуковых прац, 5 кніг.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалем «За працоўнае адрозненне», юбілейнымі медалямі «90 гадоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», двума срэбнымі медалямі ВДНГ СССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Літаратура
Спасылкі
Аляксей Сцяпанавіч Скакун у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Эколагі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў