Ле́пель () — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лепельскага раёна, на беразе Лепельскага возера. За 115 км на паўднёвы захад ад Віцебска. Канцавая станцыя на чыгуначнай лініі Орша — Лепель. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Полацкам, Мінскам, Віцебскам, Оршай, Улай.

Паходжанне назвы Назва паселішча пайшла ад назвы возера Лепель (пазней Лепельскае). Паводле Казіміра Бугі, назва возера балцкая, першапачаткова корань гучаў як Lēpja, назва звязаная з латышскім lēpa "вадзяная лілія", літоўскім lėpis "Calla palūstris (Белакрыльнік балотны)".K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 528.

Гісторыя Упершыню згадваецца ў 1439 годзе, як вёска і маёнтак Лепель на востраве Лепельскага возера. У 1558—1583 гг. тут існаваў Лепельскі замак, а ў 1563 годзе паселішча атрымала статус горада. Размяшчалася на востраве і заходнім беразе возера (цяпер вёска Стары Лепель). У 1586 годзе Л. І. Сапега заснаваў за тры кіламетры ад Лепеля ў вёсцы Белай мястэчка Белы Лепель або Новы Лепель (цяпер горад Лепель), куды быў перанесены гандлёвы цэнтр, пабудаваны замак, царква і касцёл. Перададзены Сапегамі аднаму з віленскіх кляштароў. З 1793 г. у складзе Расіі, цэнтр Лепельскага павета.

У 1797—1807 гг. каля Лепеля створана Бярэзінская водная сістэма. У 1805 г. Лепель перададзены ў казну. У 1821 г. у Лепелі адкрыта аптэка, у 1830 годзе — 4-класнае вучылішча. Горад моцна пацярпеў ад пажару ў 1833 годзе. У 1835 годзе складзены генеральны план, паводле якога Лепель падзяляўся на цэнтр і 26 кварталаў. У 1841-44 гг. быў пабудаваны мураваны праваслаўны сабор, у 1857-76 гг. у цэнтры пастаўлены мураваны касцёл Святога Казіміра. У 1860 годзе быў скарэкціраваны генеральны план 1835 года. Лепель быў падзелены на 30 кварталаў і 4 плошчы. У 1864 годзе у горадзе больш за 2 тысячы жыхароў, стаялі 3 царквы, касцёл, капліца, 4 сінагогі, 38 мураваных і 562 драўляныя дамы, працавалі піваварны і гарбарны заводы, 2 цагельні. У 1893 годзе ў горадзе была заснавана метэастанцыя. 3 1902 годзе працавала настаўніцкая бібліятэка. Паводле перапісу 1897 года, у Лепелі налічвалася 6284 жыхары, было 800 драўляных, 10 мураваных дамоў. У пачатку 20 стагоддзя стаялі 772 дамы, дзейнічалі 12 дробных прадпрыемстваў, друкарня, 7 навучальных устаноў, у тым ліку жаночае Марыінскае вучылішча. Штогод тут праводзіліся 4 кірмашы.

3 1924 годзе ў БССР, стаў цэнтрам Лепельскага раёна. У 1925 годзе пабудавана чыгуначная станцыя. У 1935-38 гадах горад быў цэнтрам Лепельскай акругі. У 1938-41 гадах у Лепелі дзейнічаў калгасна-саўгасны тэатр.

У Вялікую Айчынную вайну ў Лепелі і раёне нацысты знішчылі 5229 чалавек. Дзейнічала антыфашысцкае падполле.

Насельніцтва

XVI стагоддзе: 1580 — каля 2 тыс. чал. (300 двароў) XIX стагоддзе: 1864 — каля 2,1 тыс. чал.; 1897 — 6,3 тыс. чал. XX стагоддзе: 1959 — 9,7 тыс. чал.; 1970 — 13,1 тыс. чал.; 1972 — 13,6 тыс. чал.; 1995 — 20,1 тыс. чал.; 1998 — 19,4 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2006 — 18,8 тыс. чал.; 2007 — 18,7 тыс. чал.; 2008 — 18,6 тыс. чал.; 2009 — 18,6 тыс. чал.; 2010 — 17,4 тыс. чал.; 2016 — 17 690 чал.; 2017 — 17 822 чал.

Эканоміка У Лепелі працуюць прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці. Метэастанцыя. Лепельская ГЭС. Гасцініца. Дом паляўнічага.

Інфраструктура У горадзе дзейнічаюць Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж, ліцэй, гімназія, 4 сярэднія школы, школа мастацтваў, Дом рамёстваў, Дом культуры, пры якім існуе народны тэатр «Пошук», Лепельскі краязнаўчы музей, 2 бібліятэкі. Ёсць метэастанцыя. Дзейнічае дзіцячы санаторый.

Славутасці Лепельскі касцёл Св. Казіміра (2-й пал. 19 ст.) Лепельская Параскева-Пятніцкая царква (пач. 20 ст.) Свята-Георгіеўская царква 1900 г. Царква ў гонар Раства Хрыстова (пач. 21 ст.) Спаса-Праабражэнская царква Помнік Льву Сапегу (2010) магілы савецкіх воінаў і партызан помнікі Вызвалення, савецкім воінам, партызанам і падпольшчыкам.

Вядомыя асобы

Залман Еўнавіч Абезгаўз (1920—1988) — гісторык, кандыдат гістарычных навук Леанід Міхайлавіч Гітлін — беларускі архітэктар Іван Міхайлавіч Ерашоў (1911—1948) — Герой Савецкага Саюза Максім Леанідавіч Ермаловіч — беларускі дзяржаўны дзеяч Яўген Жарнасек — беларускі штангіст Анатоль Уладзіміравіч Ільіноў — беларускі графік Яўген Генадзевіч Калінін — беларускі футбаліст Уладзімір Якаўлевіч Матыль (1927—2010) — савецкі рэжысёр і сцэнарыст Іосіф Антонавіч Парфіяновіч (1902—1993) — вучоны, заснавальнік навуковай школы па люмінесцэнцыі і радыяцыйнай фізіцы Карп Трафімавіч Саленік (1811—1851) — украінскі акцёр, адзін з заснавальнікаў украінскага рэалістычнага тэатра Уладзімір Уладзіміравіч Шыцько — беларускі палітык

Гл. таксама Гарады Віцебскай вобласці Гарады Беларусі Лепельскі павет Лепельскі край Лепельскі веснік Спіс вуліц Лепеля

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Официальный сайт Лепельского райисполкома Надвор’е ў горадзе Лепель