__NOTOC__
3 мая (3 траўня) — сто дваццаць трэці (сто дваццаць чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
996: Грыгорый V стаў Папам Рымскім. Ён стаў першым у гісторыі Папам германскага паходжання. 1328: Англійскі парламент ратыфікаваў Нортгемптанскі дагавор паміж Ізабелай Французскай і Роджэрам Мортымерам з аднаго боку і Робертам Брусам з другога, які прызнаваў незалежнасць Шатландыі. 1791: Сейм Рэчы Паспалітай прыняў Канстытуцыю. 1802: Адкрыты Дэрпцкі ўніверсітэт у Расійскай імперыі. 1841: Новая Зеландыя абвешчана брытанскай калоніяй. 1946: У Токіа пачаў работу міжнародны трыбунал над японскімі ваеннымі злачынцамі. 1980: Увайшла ў сілу Хельсінкская канвенцыя па ахове марскога асяроддзя раёна Балтыйскага мора. 1986: У нарвежскім горадзе Берген адбыўся 31-ы конкурс песні «Еўрабачанне». 2001: Падпісаны ўказ аб устанаўленні дыпламатычных адносін Беларусі і Малаві.
Нарадзіліся
1469: Нікало Макіявелі, італьянскі палітычны і ваенны тэарэтык, гісторык, пісьменнік і дыпламат (пам. 22.6.1527) 1661: Антоніа Валіснеры, італьянскі вучоны-натураліст 1872: Сімун аў Скардзі, фарэрскі паэт (пам. 9.10.1942) 1877: Антон Грыневіч, збіральнік беларускага музычнага фальклору, выдавец (пам. 8.12.1937) 1882: Уладзіслаў Галубок, беларускі драматург, акцёр і рэжысёр, заснавальнік беларускага савецкага тэатра (пам. 28.9.1937) 1886: Марсель Дзюпрэ, французскі кампазітар 1892: Джордж Паджэт Томсан, англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (пам. 10.9.1975) 1901: Джына Чэрві, італьянскі акцёр 1902: Альфрэд Кастлер, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (пам. 7.1.1984) 1906: Мэры Астар, амерыканская актрыса 1924: Ізадор Зінгер, амерыканскі матэматык 1933: Імант Зіеданіс, латышскі паэт 1934: Фрэнкі Валі, амерыканскі спявак 1942: Марыя Вайцяшонак, беларуская пісьменніца 1953: Франц Сіўко, беларускі празаік, публіцыст 1953: Стывен Уорбек, брытанскі кампазітар 1979: Сімона Хаўсвальд, нямецкая біятланістка 1989: Кацінка Хосу, венгерская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка
Памерлі 1152: Мацільда I, графіня Булоні (нар. каля 1103) 1481: Мехмед II Заваёўнік, султан Асманскай імперыі (нар. 30.3.1432) 1703: Эглон ван дэр Нер, галандскі жывапісец 1704: Генрых Ігнац Франц фон Бібер, аўстрыйскі кампазітар (нар. 12.8.1644) 1758: Бенедыкт XIV, Папа Рымскі (нар. 31.3.1675) 1763: Джордж Салманазар, авантурыст, які выдаваў сабе за ўраджэнца вострава Фаромза (нар. каля 1679) 1856: Адольф Шарль Адан, французскі кампазітар (нар. 24.7.1803) 1863: Уладзіслаў Машэўскі, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў у Слуцкім павеце (нар. 7.10 1824) 1864: Станіслаў Горскі, беларускі прыродазнавец, медык, педагог (нар. 6.5.1802) 1959: Рэната Біролі, італьянскі мастак 1987: Даліда, французская спявачка (нар. 17.1.1933) 1990: Пімен, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі (1971—1990; нар. 10(23).7.1910) 2006: Карэл Апель, нідэрландскі мастак 2011: Роберт Браўт, фізік-тэарэтык 2022: Станіслаў Шушкевіч, беларускі фізік, дзяржаўны дзеяч, першы кіраўнік незалежнай Рэспублікі Беларусь
Святкуюць : Сусветны дзень свабоды друку : Нацыянальнае свята З Мая (у гонар прыняцця Канстытуцыі)
503