Адам Андрэевіч Бірукоў (, в. Ядраная Слабада, Клічаўскі раён — Бирюков Адам Андреевич) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Гомельскай і Пінскай абласцей у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў ВПШ пры ЦК КПСС у 1958 годзе. З верасня 1940 года сакратар Гомельскага падпольнага абкама ЛКСМБ і Рагачоўскага падпольнага РК ЛКСМБ, да 1 чэрвеня 1943 года член Рагачоўскага падпольнага РК КП(б)Б, адначасова з лістапада 1941 года камандзір партызанскай групы, камісар партызанскага атрада № 255. З 22 лютага 1943 года камісар 8-й Рагачоўскай партызанскай брыгады. У жніўні 1943 — ліпені 1944 1-ы сакратар Пінскага падпольнага абкама ЛКСМБ, у верасні 1943 — сакавіку 1944 член Жабчыцкага падпольнага РК КП(б)Б. З 1947 года на партыйнай і гаспадарчай рабоце. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1959—1963 гадах.

Літаратура

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання