Арэхаўск — гарадскі пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на беразе Арэхаўскага возера, каля вытоку ракі Аршыца. За 27 км ад Оршы, 10 км ад чыгуначнай станцыі Хлюсціна на лініі Орша—Смаленск (Расія), аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Оршай і Віцебскам.

Гісторыя Узнік у пачатку XX ст. як завадскі пасёлак Выдрыца ва ўрочышчы Выдрыца каля вёскі Арэхі Аршанскага павета ў сувязі з будаўніцтвам завода сухой перагонкі дрэва. Пасля закрыцця завода ў 1917 г. пасёлак сельскага тыпу. З 1924 г. у Аршанскім раёне. З пачаткам будаўніцтва Беларускай ДРЭС пасёлак зліўся з вёскай Арэхі і ў 1938 г. пераўтварыўся ў рабочы пасёлак пад назвай Арэхі-Выдрыца. У Вялікую Айчынную вайну амаль цалкам разбураны. З 1946 г. гарадскі пасёлак Арэхаўск. У 1946—1956 гг. цэнтр Арэхаўскага раёна.

Насельніцтва

Эканоміка

БелДРЭС. ААТ «Арэхаўскі льнозавод».

Славутасці

Свята-Троіцкая царква; Сядзіба Хлюсціных.

Вядомыя асобы Уладзімір Вітальевіч Азаранка — беларускі вучоны ў галіне аграрных навук, акадэмік. Маіна Іванаўна Арцішэўская-Ерусалімчык (нар. 1933) — беларускі архітэктар і пісьменніца. Ганна Мартынаўна Базыленка — беларускі мовазнавец. Самуіл Барысавіч Кормер — савецкі фізік. Алег Аркадзевіч Макарэвіч (нар. 1974) — беларускі дзяржаўны службовец. Аляксандр Аляксандравіч Навуменка (нар. 1947) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі вытворчасці тэкстыльных матэрыялаў. Аляксандр Папкоў (нар. 1954) — беларускі баскетбаліст

У Арэхаўску пахаваны беларускі жывапісец і педагог Пётр Пятровіч Шарыпа (1942—2013).

Гл. таксама Пасёлкі гарадскога тыпу Віцебскай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Арэхаўск на сайце radzima.org