Ува́равічы (, ) — гарадскі пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, на рацэ Уза (прыток р. Сож). Цэнтр Уваравіцкага сельсавета. За 21 км на паўночны ўсход ад Буда-Кашалёва, за 27 км ад Гомеля, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Уза на лініі Гомель — Жлобін; аўтадарогі на Гомель і Буда-Кашалёва. Насельніцтва 2320 чал. (2017).

Гісторыя У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1483 годзе. У канцы XV — пачатку XVI стагоддзяў у Чарнігава-Старадубскім княстве, уладанне князёў Мажайскіх. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1534—1537 гадоў пацярпелі ад ваенных дзеянняў. З 1566 года ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства. Паводле інвентару Гомельскага староства 1640 года сяло, 11 дымаў.

З 1772 года ў Расійскай імперыі, мястэчка. З 1773 года ў Гомельскім павеце Рагачоўскай правінцыі, з 1777 года ў Беліцкім павеце Магілёўскай губерні. У 1825 годзе заснавана гарбарнае прапрыемства, млын. З 1852 года мястэчка Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У 1861 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1875 годзе пабудавана мураваная праваслаўная царква Раства Багародзіцы, у 1876 годзе заснавана крупадзёрнае прадпрыемства. У 1880 годзе — 902 жыхары, 165 двароў; 2 цагельныя прадпрыемствы, бровар, 4 ветраныя млыны, 8 крам, праваслаўная царква, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы. У пачатку XX стагоддзя належалі Ліпінскім і Уваравіцкай сельскай грамадзе. У 1909 годзе — 2372 жыхароў, 314 двароў.

З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР, цэнтр воласці. З 8 снежня 1926 года ў БССР, цэнтр Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі, з 1938 года ў Гомельскай вобласці. У 1926 годзе — 2391 жыхароў, 519 двароў. З 27 верасня 1938 года гарадскі пасёлак. З 17 красавіка 1962 года ў Буда-Кашалёўскім раёне.

Насельніцтва 1858 год — 935 чал. 1880 год — 902 чал. 1909 год — 2 372 чал. 1926 год — 2 391 чал. 2006 год — 2,6 тыс. чал. 2016 год — 2 307 чал. 2017 год — 2 320 чал.

Эканоміка Прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.

Культура

Нематэрыяльная спадчына

Мастацкія практыкі саломапляцення Гомельскай вобласці — .

Славутасці Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1945) Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку і сярэднявечча (II—XIII стагоддзі), за 1 км на ўсход ад пасёлка — Брацкая магіла (1943) — Магіла ахвяр фашызму (1941) —

Вядомыя асобы Вольга Сысоеўна Аўраменка (нар. 1934) — Народны настаўнік СССР, Заслужаны настаўнік БССР. Сяргей Рыгоравіч Маісеенка (нар. 1961) — беларускі архітэктар. Яўсей Яўсеевіч Майсеенка (1916—1988) — Народны мастак СССР. Эмануіл Натанавіч Модзін (1968 −1984) — Герой Сацыялістычнай Працы. Зоф’я Эмануілаўна Рагінская (1895—1938) — гісторык-арабіст. Лазар Барысавіч Рывін (1888—1971)http://www.hrono.ru/biograf/bio_r/rivin.html Аарон Цэйтлін (1898—1973) — яўрэйскі пісьменнік, паэт, драматург, мастацкі крытык і выдавец, пісаў на ідышы і іўрыце.

Заўвагі

Спасылкі

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства