Зарэчча ()  — гарадскі пасёлак у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Размешчаны за 18 км на паўночны захад ад Рэчыцы, за 1 км ад аўтадарогі Бабруйск — Рэчыца. Насельніцтва 2 226 чал. (2017).

Гісторыя Паселішча заснавалі ў 1957 годзе над назвай Гомель-30. У тыя часы тут знаходзілася вайсковая ракетная часць. Раней у ваколіцах паселішча знаходзіліся хутары Пагарэльцы, Падбаб’е і іншыя.

2 сакавіка 1995 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову аб наданні новаму населенаму пункту ў Рэчыцкім раёне назвы Зарэчча і аднясення яго да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў.

Забудова

Размешчаны сярэдняя школа, бібліятэка, бальніца, дзіцячы сад.

Гарадскі пасёлак складаецца з двух вуліц — Спартыўнай і Вытворчай. Спартыўная вуліца ідзе з поўначы на паўдзень праз увесь населены пункт. Вытворчая вуліца пралягае на паўночнай ускрайне Зарэчча і да яе адносіцца некалькі прамысловых пабудоў.

За 3 кіламетры ад гарадскога пасёлка размяшчаецца жаночая папраўчая калонія № 24 МУС па Гомельскай вобласці, на тэрыторыі якога, з мэтай працоўнай занятасці спецкантынгента, функцыянуе філіял «Зарэчча» дзяржаўнага прадпрыемства «№ 4». Калонія створана на базе ваеннага гарадка ракетнай частцы, на якой была зборачная вытворчасць ракетнай зброі, дзе па некаторым звесткам, у тым ліку збяралася і захоўвалася ядзерная зброя ў часы існавання СССР. + Будаўніцтва праваслаўная царквы Вул. Спартыўная — галоўная ў Зарэччы Адзін з пакінутых адміністрацыйных будынкаў

Насельніцтва 2004 год — 1,3 тыс. жыхароў 2016 год — 2 242 жыхары 2017 год — 2 226 жыхароў

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці