Беліцк (, ) — пасёлак у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. За 28 км ад Рагачова, 80 км ад Гомеля, 14 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка на лініі Жлобін—Гомель. Уваходзіць у склад Стаўпнянскага сельсавета. Насельніцтва 463 чал. (2011).
Гісторыя Утвораны 12 студзеня 1960 года з пасёлка торфапрадпрыемства «Беліцкае», які існаваў з 1948 года.
У 2009 годзе Беліцк быў уключаны ў склад Стаўпнянскага сельсавета. У 2011 годзе быў пераўтвораны з гарадскога пасёлка ў сельскі населены пункт — пасёлак.
Насельніцтва
XX стагоддзе: 1970 — 1,2 тыс. чал.; 1995 — 0,7 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2006 — 0,6 тыс. чал.; 2009 — 503 чал. (1 студзеня), 484 чал. (14 кастрычніка, перапіс); 2010 — 482 чал.; 2011 — 463 чал.
Інфраструктура Сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі. У Беліцку торфапрадпрыемства. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
Зноскі
Літаратура