Ждзя́рскія го́ры () — паўночна-ўсходняя частка Чэшска-Мараўскага ўзвышша ў Чэхіі.

Горы складзены пераважна гранітамі. Найвышэйшы пункт — гара Дзевяць Скал (), 836 м. Маюцца радовішчы графіту і граніту. Схілы гор пакрыты іглічнымі лясамі. Насельніцтва займаецца дрэваапрацоўкай, пашавай жывёлагадоўляй.

Літаратура

Мала гірнича енциклопедія. В 3-х т. / За ред. В. С. Білецького. — Донецьк: Донбас, 2004. — ISBN 966-7804-14-3.

Спасылкі

Катэгорыя:Горы Чэхіі