Хало́пенічы (, ) — гарадскі пасёлак у Крупскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Халопеніцкага сельсавета. За 34 км ад горада Крупкі, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі на лініі Мінск — Орша, за 134 км ад Мінска.

Гісторыя Вядомыя з 1451 года, невялікае мястэчка ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. Належалі Ф. Далгадовічу, Кезгайлам, Нонгартам, Храптовічам і інш. У 1669 годзе дзейнічаў манастыр дамініканцаў, у 1708 годзе пабудаваны касцёл, у 1712 годзе — царква. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, калі Орша апынулася ў Расійскай імперыі, Халопенічы выконвалі ролю адміністрацыйнага цэнтра рэшты Аршанскага павета. У 1775 годзе адкрыта школа. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Барысаўскага павета.

З 1920 года ў Мінскай губерні БССР. У 1924—1931 і 1935—1960 гадах цэнтр Халопеніцкага раёна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты стварылі тут гета і лагер смерці (знішчылі 1600 чалавек); дзейнічала патрыятычнае падполле.

Насельніцтва 2016 год — 1 385 чал. 2017 год — 1 398 чал.

Эканоміка Прадпрыемствы машынабудавання, харчовай прамысловасці.

Славутасці Кляштар дамініканцаў (1798) Успенская царква (1863) Помнік Адаму Багдановічу (1998, аўтар У. Лятун) Брацкая магіла

Страчаная спадчына Кляштар кармелітаў. Існаваў каля 1640—1684 гг. Касцёл Святога Крыжа (1750). Касцёл згарэў у 1844 г.

Вядомыя асобы Рузаля Асьмак (каля 1822—1877), казачніца, бабка Адама Багдановіча па матчынай лініі. А. Я. Багдановіч (1862—1940), беларускі краязнавец, мовазнавец, фалькларыст, бацька М. Багдановіча Ігнат Анатолевіч Лапотка (1899—1968) — вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі Навум Ханін (1886—1965) — рэвалюцыянер

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мястэчкі Віцебскага ваяводства