Мікалай Іванавіч Міцке́віч (, Койданава, Мінская губерня, Расійская імперыя — ) — беларускі фізікахімік, акадэмік АН БССР (1980, член-карэспандэнт 1969), доктар хімічных навук (1964), прафесар (1966), заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Біяграфія Нарадзіўся 29 лістапада 1914 года ў Койданава.

У 1939 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1950 года ў Інстытуце хіміі, у 1959—1969 гадах і з 1982 года ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі (у 1958—1965 гадах намеснік дырэктара), у 1969—1982 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення хімічных і геалагічных навук АН БССР.

Памёр 30 лістапада 1991 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па вывучэнню кінетыкі працэсаў акіслення арганічных рэчываў. Устанавіў механізм спалучанага з акісленнем дэкарбаксіліравання смаляных, монакарбонавых і дыкарбонавых кіслот, іх эфіраў і іншых вытворных. Распрацаваў метады сінтэзу двухатамных фенолаў і галагенавытворных араматычных кіслот.

Сярод апублікаванага: Сопряженное с автоокислением декарбоксилирование карбоновых кислот. — Мн., 1970 (разам з Б. В. Ерафеевым).

Літаратура

Міцкевіч Мікалай Іванавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя. — Т. 7. Мінск. 1973. С. 273. Н. И. Мицкевич // Весці АН БССР. Серыя хімічных навук. Мінск. № 6. 1974. Н. И. Мицкевич // Весці АН БССР. Серыя хімічных навук. Мінск. № 6. 1984.

Міцкевіч Мікалай Іванавіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. — С. 607—608.

Спасылкі Мікалай Іванавіч Міцкевіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Фізікахімікі СССР Катэгорыя:Фізікахімікі Беларусі