Чэджудó () - самы вялікі востраў і самая маленькая правінцыя Паўднёвай Карэі ва Усходне-Кітайскім моры. Афіцыйная назва правінцыі - Правінцыя з асаблівай аўтаноміяй Чэджу (). Насельніцтва (2011) — 583 284 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Чэджу.

Геаграфія і прырода thumb|left|Карта Агульная плошча правінцыі складае — 1849 км². Чэджудо вулканічнага паходжання, сфарміраваўся каля 2 млн гадоў таму. Паверхня складаецца з старажытных базальтавых і лававых парод. Цягнецца прыкладна на 73 км з усходу на захад і на 41 км з поўначы на поўдзень. Найвышэйшы пункт — вулкан Хала (1950 м), які мае працяглае кратарнае возера.

Клімат марскі субтрапічны з вільготным летам і сухім надвор’ем узімку. Сярэдняя тэмпература студзеня 3,2 — 8,3 °C, жніўня 23,3 — 29,8 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1 497,6 мм.

На схілах вулкана Хала захаваліся вечназялёныя змяшаныя лясы, якія займаюць прыкладна 12 % усёй тэрыторыі вострава. Яны з'яўляюцца асноўнай крыніцай падземных вод і ахоўваюцца згодна Рамсарскай канвенцыі. Астатнія тэрыторыі ахоплены гаспадарчай дзейнасцю чалавека.

Спасылкі Jeju (Cheju) Island Travel Information Jeju Island Stone as a vital part of Jeju’s culture (Yonhap Feature) Beyond tangerines and palm trees: Jeju’s unique culture Origin & History A walk through Jeju’s dark history

Катэгорыя:Астравы Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Астравы паводле алфавіта Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна