Дэвід Хантэр Х’юбел (, нар. , г. Уінсар, Канада) — амерыканскі ўрач-нейрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1981 годзе «за адкрыцці, якія датычацца прынцыпаў перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах», якую ён падзяліў разам з Роджэрам Сперы і Т. Н. Візелам.
Біяграфія Х’юбел нарадзіўся ў Віндзары, Антарыё, у сям’і амерыканцаў у 1926 годзе. Яго дзед па бацькавай лініі эмігрыраваў, будучым дзіцем, у ЗША, з баварскага горада Нёрдлінген. У 1929 годзе яго сям’я пераехала ў Манрэаль, дзе ён правёў гады свайго станаўлення.
Скончыў універсітэт Макгіла (1947, г.Манрэаль) і медыцынскую школу пры ім (1951). З 1951 года ў ЗША. З 1958 года ва ўніверсітэце Дж. Хопкінса, з 1959 года ў Гарвардскай медыцынскай школе г.Бостан (з 1967 прафесар).
Навуковыя працы па нейрафізіялогіі зроку. Адкрыў прынцыпы перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах мозга, што ўспрымаюць вонкавыя сігналы.
Член Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Узнагароды 1978 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц 1981 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
Публікацыі Hubel, D. H. & T. N. Wiesel, Receptive Fields Of Single Neurones In The Cat’s Striate Cortex, Journal of Physiology, (1959) 148, 574—591.
Hubel, D. H. & T. N. Wiesel. Receptive Fields, Binocular Interaction And Functional Architecture In The Cat’s Visual Cortex, Journal of Physiology, (1962), 160, pp. 106-154, With 2 plates and 20 text-figures.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл.
Спасылкі Аўтабіяграфія Дэвіда Х’юбела на Нобелеўкім сайце
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША