Нільс Руберг Фінзен (; , Торсхаўн — , Капенгаген) — фарэрска-дацкі вучоны і ўрач. У 1903 годзе стаў першым дацкім лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне, «у знак прызнання яго заслуг у справе лячэння хвароб — асабліва ваўчанкі — з дапамогай канцэнтраванага светлавога выпраменьвання, што адкрыла перад медыцынскай навукай новыя шырокія далягляды»).
Біяграфія Нільс Фінсен нарадзіўся ў Торсхаўне, Фарэрскія астравы, і быў другім па старэйшыні з чатырох дзяцей. Яго бацька, Ханес Фінзен паходзіў з ісландскай сям’і з традыцыямі, якія сягаюць X стагоддзя, а яго маці, Ёхана Форман, была з Фальстэра, Даніі.
Сям’я пераехала ў Торсхаўн з Ісландыі ў 1858 годзе, калі яго бацька атрымаў пасаду ландфогеда. Маці памерла, калі Нільсу было чатыры гады, пасля чаго бацька ажаніўся з яе стрыечнай сястрой Біргітай Кірсцін Форман, ад якой у іх было шасцёра дзяцей. У 1871 годзе Ханес Фінзен быў прызначаны амтмандам Фарэрскіх астравоў. Бацька Нільса Фінзена быў членам парламента Фарэрскіх астравоў на працягу 12 гадоў, а яго старэйшы брат Олаф таксама займаў пасаду члена парламента на працягу пяці гадоў, а таксама быў першым мэрам сталіцы Торсхаўна.
Фінзен атрымаў раннюю адукацыю ў Торсхаўне, але ў 1874 годзе быў адпраўлены ў дацкую школу-інтэрнат Херлуфсхольм, дзе таксама вучыўся яго старэйшы брат Олаф. У адрозненне ад Олафа, Нільсу было цяжка вучыцца ў Херлуфсхольме, што завяршылася заявай дырэктара, у якой сцвярджалася, што Нільс быў «хлопчыкам з добрым сэрцам, але не вельмі здольным і энергічным». З-за нізкіх адзнак і цяжкасцей з дацкай мовай у 1876 годзе яго адправілі ў Ісландыю, каб ён паступіў у былую школу свайго бацькі, Рэйк’явікскую гімназію, у Рэйк’явіку. На момант заканчэння школы яму быў 21 год, і ён заняў 11-е месца з 15 вучняў.
Здароўе Фінсена пачало пагаршацца ў сярэдзіне 1880-х гадоў. У яго назіраліся сімптомы сардэчнай недастатковасці, асцыт і агульная слабасць. Хвароба паралізавала яго цела, але не розум, і ён працягваў працаваць у інвалідным крэсле. Ён памёр у Капенгагене 24 верасня 1904 года. Аўтапсія таксама паказала наяўнасць эхінакакозу як фактару, які спрыяў яго смерці.
Даследаванні ў медыцыне У 1882 годзе Фінзен пераехаў у Капенгаген, каб вывучаць медыцыну ва Універсітэце Капенгагена, які скончыў у 1890 годзе. Паколькі ён вучыўся ў Ісландыі перад тым, як пераехаць у Капенгаген, ён карыстаўся прывілеямі пры паступленні ў Рэгензен, што з’яўляецца самым прэстыжным універсітэцкім інтэрнатам у Даніі. Прыярытэтнае стаўленне ісландцаў і фарэрцаў у працэсе паступлення было афіцыйнай палітыкай урада Даніі, якая была ўведзена для інтэграцыі адукаванай эліты сваіх калоній з універсітэцкім насельніцтвам Капенгагена.http://www.regensianersamfundet.dk/medlemsbladet_arkiv/Regensen/1992/Regensen_1992.pdf Пасля заканчэння вучобы ён стаў празектарам анатоміі ва ўніверсітэце. Праз тры гады ён пакінуў пасаду, каб цалкам прысвяціць сябе навуковым даследаванням. У 1898 годзе Фінзен атрымаў пасаду прафесара, а ў 1899 годзе стаў кавалерам ордэна Данеброг.
Інтстытут Фінзена быў заснаваны ў 1896 годзе, а Фінзен быў яго першым дырэктарам. Пазней ён быў аб’яднаны з універсітэцкай бальніцай Капенгагена і ў цяперашні час служыць лабараторыяй даследаванняў раку, якая спецыялізуецца на пратэолізе.
Фінзен пакутаваў ад хваробы Німана-Піка, якая натхніла яго загараць і даследаваць уплыў святла на жывыя арганізмы. У выніку Фінзен распрацаваў тэорыю фотатэрапіі, сцвярджаючы, што пэўныя даўжыні хваль святла маюць карысныя медыцынскія эфекты. Яго найважнейшымі працамі былі «Finsen Om Lysets Indvirkninger paa Huden» («Пра ўплыў святла на скуру»), апублікаваная ў 1893 годзе, і «Om Anvendelse i Medicinen af koncentrerede kemiske Lysstraaler» («Выкарыстанне канцэнтраваных хімічных светлавых прамянёў у медыцыне»), апублікаваная ў 1896 годзе. Артыкулы неўзабаве былі перакладзены на нямецкую і французскую мовы. У пазнейшых працах ён даследаваў уплыў хларыду натрыю, назіраючы за вынікамі дыеты з нізкім утрыманнем натрыю, якія ён апублікаваў у 1904 годзе пад назвай «En Ophobning af Salt i Organismen» («Назапашванне солі ў арганізме»).
Фінзен атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі ў 1903 годзе за сваю працу па фотатэрапіі. Ён быў першым скандынавам, які атрымаў гэту прэмію, і адзіным фарэрскім лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі на сённяшні дзень.
Асабістае жыццё 29 снежня 1892 года Фінсэн ажаніўся з Інгебаргай Балслевай (1868—1963), дачцы лютэранскага святара ў Рыбэ (Данія), у іх нарадзілася чацвёра дзяцей. Сярод яго ўнукаў — перакладчык і літаратуравед Ларс Клеберг.
Ушанаванне Лабараторыя Фінзена ў Капенгагенскай універсітэцкай бальніцы названа ў яго гонар. Вуліца Фінзенсвей у Фрэдэрыксбергу таксама названая ў яго гонар, як і электрастанцыя Фінзена, якая знаходзілася на поўначы горада.
Вялікі помнік Фінзену, спраектаваны Рудольфам Тэгнерам, быў усталяваны побач з Рыгскай бальніцай у Капенгагене ў 1909 годзе. На ім намаляваны голы мужчына, які стаіць на каленях, а па баках ад яго дзве голыя жанчыны, якія цягнуцца да неба, а трэцяя — за яго спіной. Скульптура называецца Mod lyset (Да святла) і сімвалізуе асноўную навуковую тэорыю Фінзена пра тое, што сонечнае святло можа мець гаючыя ўласцівасці. Яна размешчана на рагу вуліц Блегдамсвей і Нёррэ Але.
У Торсхаўне таксама ёсць помнік Фінсену, а адна з галоўных вуліц горада, вуліца Нільса Фінсенса, носіць яго імя. Камунускулін, старая дзяржаўная школа ў цэнтры Торсхаўна, перабудавана пад студэнцкае жыллё з новай назвай Фінзен.
Крыніцы
Літаратура Jørgen Lyngbye, Lyssagen : Niels Finsen og hans team på Finseninstituttet, Gyldendal, 2003. ISBN 87-00-30974-5. Anker Aggebo, Niels Finsen : 15. December 1860-24. September 1904 : en Saga om Daad, Nyt Nordisk Forlag, 1960. Finsen,Vilhelm Hannes.; Finsen, Olaf; Slægtsbog for familien Finsen. Eget forlag. København 1903 Finsen,Vilhelm Hannes.; Slægtsbog for familien Finsen. Eget forlag. København 1935 Finsen, Erling; Slægtsbog for familien Finsen. Eget forlag. København 1965. Finsen, Erling; Slægtsbog for familien Finsen. Eget forlag. København 1988.
Спасылкі Біяграфія Нільса Фінзена на сайце Нобелеўскага камітэту
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Даніі