Перано́сы (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 11 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 39 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 130 км ад Гомеля.
Гідраграфія На поўначы сетка меліярацыйных каналаў.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Пераноскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны партызан», працавалі вятрак (з 1929 года) і гамарня. У 1959 годзе ў складзе калгасу «XVII партз'езд» (цэнтр — вёска Крыўча).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 39 гаспадарак, 87 жыхароў.
Дынаміка 1850 год — 20 двароў. 1897 год — 41 двор, 300 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 54 двары, 376 жыхароў. 1930 год — 75 двароў, 456 жыхароў. 1959 год — 399 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 39 гаспадарак, 87 жыхароў. 2006 год — 39 гаспадарак, 72 чалавека, з якіх 16 ва ўзросце да 16 гадоў, 30 — у працаздольным і 26 — старэйшым за працаздольны.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Малажынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна