Кра́сная Ні́ва. Сустракаецца таксама варыянт Чырво́ная Ні́ваРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 180-181). (, ) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 12 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 40 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 131 км ад Гомеля.
Гідраграфія На ўсходзе меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі і забудаванай двухбакова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгасу «XVIII партз'езд» (цэнтр — вёска Крыўча).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 28 гаспадарак, 63 жыхара.
Дынаміка 1930 год — 26 двароў 172 жыхара. 1959 год — 198 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 28 гаспадарак, 63 жыхара. 2006 год — 27 гаспадарак, 63 чалавекі, з якіх 7 ва ўзросце да 16 гадоў, 28 — у працаздольным і 28 — старэйшым за працаздольны.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Малажынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі