ДабрагошчаРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 57). — пасёлак у Малажынскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Геаграфія Размяшчэнне У 22 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 50 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 141 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе арганізаваны калгас.

У 1959 годзе ў складзе калгаса «Першамайск» (цэнтр — вёска Малажын). У складзе Малажынскага сельсавета.

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 4 гаспадаркі, 9 жыхароў.

Дынаміка 1930 год — 13 двароў, 65 жыхароў. 1959 год — 109 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 4 гаспадаркі, 9 жыхароў. 2006 год (01.01.2006) — 4 гаспадаркі, 9 чалавек, з якіх 0 ва ўзросце да 16 гадоў, 1 — у працаздольным і 8 — старэйшым за працаздольны.

Літаратура

Катэгорыя:Малажынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна