Ры́таў (, ) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 22 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 48 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 139 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з усходу пад прамым кутом далучаюцца 2 кароткія, паралельныя паміж сабой вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVII стагоддзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства ВКЛ. У інвентары Гомельскага стараства 1640-х гадоў згадана як сяло Рытавічы. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі.

Найболей актыўна забудоўвалася ў 1920-я гады. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты ў верасні 1943 года цалкам спалілі вёску. У 1959 годзе ў складзе калгасу «Першамайск» (цэнтр — вёска Малажын).

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 35 гаспадарак, 91 жыхар.

Дынаміка 1930 год — 38 двароў, 200 жыхароў. 1940 год — 46 двароў. 1959 год — 239 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 35 гаспадарак, 91 жыхар. 2006 год — 32 гаспадаркі, 86 жыхароў

Літаратура

Катэгорыя:Малажынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна