250px|thumb|Паштовая марка Беларусі Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека — дэкларацыя, якая была прынята і абвешчана Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 10 снежня 1948 года ў Парыжы. Прыняўшы гэтае рашэнне гістарычнага значэння, Асамблея звярнулася з заклікам да ўсіх дзяржаў-членаў Арганізацыі абнародаваць тэкст Дэкларацыі і зрабіць усё магчымае для «яе распаўсюджвання, абвяшчэння і растлумачэння, галоўным чынам у школах і іншых навучальных установах, без адрознення, якое заснавана на палітычным статусе краін або тэрыторый». Яго аўтарамі былі Джон Пітэр Хампрэй, Элеанора Рузвельт і Ренэ Касан.

Гэты дакумент меў толькі статус рэкамендацыі, тым не менш 48 краін мусілі былі прыняць гэты ўніверсальны дакумент. Ніводная краіна не прагаласавала супраць, але 8 устрымаліся. Гэта наступныя краіны: Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка; Саудаўская Аравія (аспрэчвала роўнасць паміж мужчынам і жанчынай); Польшча; СССР; БССР; УССР; Чэхаславакія; Югаславія.

Краіны сацыялістычнага блоку ўстрымаліся таму, што не згаджаліся з прынцыпам універсальнасці, які быў пазначаны ў артыкуле 2 (першай частцы).

Краіны, якія зусім не ўдзельнічалі ў галасаванні: Гандурас; Емен.

Дэкларацыя перкладзена прынамсі на 375 моў і дыялектаўУсеагульная дэкларацыя правоў чалавека на афіцыйным сайце Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека .

Дэкларацыя з’яўляецца першым сусветным азначэннем правоў, якімі валодаюць усе людзі.

Тэкст дэкларацыі Тэкст у Вікікрыніцах: Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека

Гл. таксама Савет па правах чалавека ААН Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Еўрапейская канвенцыя аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод

Спасылкі

Рэзалюцыя № 217 (III) Дэкларацыя правоў чалавека на беларускай мове Стэнаграма пасяджэння Генеральнай Асамблеі ААН, на якім была прынята Дэкларацыя Вытрымка са Штогодніка ААН 1948-49 з аглядам ходу прыняцця Дэкларацыі Гісторыя стварэння УДПЧ

Катэгорыя:Дэкларацыі Катэгорыя:Рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН Катэгорыя:Міжнародныя праваабарончыя дакументы Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы