Клод Манэ (; , Парыж — ) — французскі мастак, «бацька імпрэсіянізму».
Біяграфія
Нарадзіўся ў Парыжы, але яго сям’я з’язджае ў Гаўр (Нармандыя), калі яму было 5 гадоў. З малых гадоў цікавіўся мастацтвам і больш за ўсё карыкатурамі. Пад час вучобы ў ліцэі ён выстаўляў свае карыкатуры ў мастацкай лаўцы, дзе ён пазнаёміўся з Эжэнам Будэнам (), які паказаў К. Манэ некалькі прыёмаў жывапісу прыроды. Дарэчы, карыкатуры Манэ карысталіся вялікім попытам, і ён пачаў браць за кожную па 40 франкаў, чым выклікаў жах свайго бацькі.
Бацькі не былі супраць, каб ён стаў мастаком, але яго незалежныя ідэі, крытыка акадэмічнага мастацтва і адмова навучацца ў добрай Школе Мастацтва прыводзілі да частых лаянак у сям’і. Ён пачаў працаваць у Швейцарскай Акадэміі, дзе ён сустрэў Пабла Пікаса, перад сваім армейскім прызывам. Сваю службу ў Алжыры (1860—1861) Клод Манэ быў вымушаны спыніць з-за гаручкі і вярнуцца ў Францыю.
Працы Манэ не карысталіся прызнаннем з-за нестандартнай жывапіснай манеры. Калі ў 1863 г. кансерватыўнае журы Парыжскага салона (схільнае да таго ж рабіць патуранні вучням і сябрам сваіх членаў) не прыняла да ўдзелу ў выставе надта шмат прац, сам імператар Напалеон III падаў ініцыятыву стварыць альтэрнатыўны салон для карцін, якія атрымалі гэтую адмову. Менавіта там былі выстаўлены працы Клода Манэ, а таксама Сіслея, Рэнуара, Базыля і Пісаро. Гэтая выстава атрымала здзеклівую назву «Салон адрынутых». Вынікам было тое, што афіцыйны салон зрабіўся пустым — амаль усе наведвальнікі накіраваліся ў «Салон адрынутых», але з мэтаю паздзеквацца над выстаўленымі там карцінамі. Але гэтая падзея, тым не менш, аб’яднала шматлікіх авангардных мастакоў, абудзіла ў іх плыні самасвядомасць і жаданне барацьбы з коснасцю афіцыйнага салона (які яны з непавагай называлі «Салон Бугро»).
Клод Манэ прымае ўдзел у першай выставе імпрэсіяністаў у 1874 г. Менавіта тады гэты кірунак у мастацтве і атрымлівае сваё імя, прычым даюць яго насмешнікі паводле ўбачанай імі карціны Манэ «Уражанне. Усход сонца» (фр. impression — «уражанне»). Пазней Манэ і яго сябры прымаюць удзел таксама ў змешаных выставах, на якіх фігуруе шмат прац прыхільнікаў акадэмічнага жывапісу. Але большасць гледачоў абыходзіць «акадэмічныя» працы бокам і засяроджвае погляд на авангардных карцінах імпрэсіяністаў — праўда, часцей за ўсё толькі для таго, каб парагатаць.
У 1879 г. Манэ дасылае ў салон 2 працы, але на выставу прымаецца толькі адна. Гэта апошняя афіцыйная выстава, у якой Манэ прымае ўдзел.
У 1886 г. Клод Манэ ўдзельнічае ў выставе ў Нью-Ёрку, ЗША. Амерыканская публіка сустракае карціны імпрэсіяністаў значна лепш. Замест таго, каб паўтараць чуткі і абразы абывацеляў, журналісты робяць добрасумленную спробу разабрацца ва ўсім самастойна. Манэ хутка багацее. Прызнанне паступова прыходзіць да яго і ў роднай Францыі. Імпрэсіянізм робіцца папулярным.
Пазней Клод Манэ казаў пра сваю кар’еру: «…У наш час нас судзілі без усялякай паблажкі. Тады не казалі „Я не разумею“, але „Гэта ідыятызм, гэта подласць“. Гэта стымулявала нас, надавала нам мужнасць, прымушала працаваць».
Імпрэсіянізм, адным з лідараў якога быў Клод Манэ, фактычна стаў адным з найвялікшых прарываў у гісторыі жывапісу.
Творы
1860 : Маці (La mère au chapeau) 1861 : Вугал у студыі (Un coin du studio) 1866 : КамійCamille 1865 : Каламажка (La Charrette) 1865 : Дуб (Le Chêne) 1865 : Снеданне на траве (Le Déjeuner sur l’herbe) 1865 : Пляж, Онфлёр(Анфлёр) (Plage à Honfleur) 1867 : Жанчыны ў садзе (Femmes au jardin) 1867 : Пляж, Сант-Адрэс (La Plage de Sainte-Adresse) 1867 : Сад прынцэс (Le Jardin des princesses) 1867 : Царква (L'Église Saint-Germain L’auxerrois) 1868 : Сарока (La Pie) 1868 : Снеданне (Le Déjeuner) 1868 : Au bord de l’eau 1868 : Portrait de Bazille 1869 : Bain à la Grenouillère 1869 : La Seine à Bougival le soir 1870 : Пляж, Трувіль (Plage à Trouville) 1870 : Hôtel des Roches Noires 1871 : La Liseuse 1871 : La Tamise à Westminster 1873 : Impression soleil levant 1873 : Снеданне (Le Déjeuner) 1873 : Les Coquelicots 1873 : Бульвар Капуцынаў (Boulevard des Capucines) 1874 : Bateaux quittant le port 1874 : Le Pont à Argenteuil 1875 : Régates à Argenteuil 1875 : Femme à l’ombrelle 1875 : Шпацыр (La Promenade) 1875 : Цягнік у снезе (Train dans la neige) 1875 : Femme au métier 1876 : Le Bateau atelier 1876 : Японка (La Japonaise) 1877 : La Gare Saint-Lazare 1877 : Coeur au soleil 1878 : La Seine à Vétheuil 1878 : La Rue Montorgueil 1880 : Les Falaises des Petites Dalles 1881 : Jardin de l’artiste à Vétheuil 1883 : La Collégiale Notre-Dame Vernon 1883 : L’Arche d’Etretat 1884 : Les Falaises des Petites Dalles 1884 : La Corniche de Monaco 1884 : La Route rouge près de Menton 1884 : Les Villas à Bordighera 1885 : The Cliffs at Etretat 1886 : Аўтапартрэт (Autoportrait) 1886 : Бель-Іль (Belle-Île) 1886 : Les Pyramides de Port Coton 1886 : Les Rochers de Belle-Ile 1886 : Rochers à Port-Goulphar 1886 : Tempête, côte de Belle-Ile 1886 : Essai de figure en plein-air : Femme à l’ombrelle tournée vers la droite 1886 : Essai de figure en plein-air : Femme à l’ombrelle tournée vers la gauche 1887 : La Barque 1890 : Meules, fin de l'été 1890 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen) 1891 : Peupliers longeant l’Epte, Automne 1891 : Meules à Chailly 1891 : Meules, fin de l'été 1892 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen). Le portail, temps gris 1892 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen). Le portail vu de face 1893 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen). Le portail, soleil matinal 1893 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen). Le portail et la tour Saint-Romain, plein soleil 1893 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen). Le portail et la tour Saint-Romain, effet du matin 1894 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen) 1897 : Les Falaises à Varengeville 1897 : Branch of the Seine Near Giverny 1898 : Гарлачыкі, вечар (Nymphéas, effet du soir) 1899 : Гарлачыкі, зялёная гармонія (Nymphéas, harmonie verte) 1903 : Гарлачыкі (Nymphéas) 1903 : Maison du parlement au coucher du soleil 1903 : Waterloo Bridge, le soleil dans le brouillard 1904 : Londres, Le Parlement, trouée de soleil dans le brouillard 1905 : Будынак Парламента, Лондан (Maisons du parlement, Londres) 1905 : Les Nénuphars 1907 : Нацюрморт з яйкамі () 1908 : Palace de Mula à Venise 1910 : Palais des Doges 1913 : les arceaux de roses, Giverny 1917 : Аўтапартрэт (Autoportrait) 1918 : Японскі мост (Le Pont japonais) 1920 : Les Agapanthes Waterloo bridge, temps couvert
Ацэнкі 34,3 мільёна еўра ў снежні 1999 года аддалі за «Гарлачыкі».
Праца Клода Манэ з серыі «Стагі сена» 14 мая 2019 была прададзеная на аўкцыёне Sotheby’s ў Нью-Ёрку за рэкордныя 110,7 мільёна долараў. Палатно Манэ, створанае ў 1890 годзе, стала першай у гісторыі карцінай імпрэсіяністаў, якую прадалі на адкрытых таргах больш чым за 100 мільёнаў долараў. «Стагі сена» — адна з самых вядомых серый Клода Манэ, у яе ўваходзяць 25 карцін, напісаных у 1890—1891 гадах недалёка ад дома мастака ў Жыверніnashaniva.by. Пабачыўшы працы гэтага цыклу ў 1895 г., Васіль Кандзінскі цвёрда ўпэўніўся ў сваім намеры зрабіцца мастаком.
Спасылкі Біяграфія Клода Манэ
Катэгорыя:Мастакі-імпрэсіяністы Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Памерлі ад раку лёгкага