Аксаміт амурскі, Амурскае коркавае дрэва (Phellodendron amurense) — лістападнае дрэва сямейства рутавых.

Батанічнае апісанне

Вышыня да 25 м. Ствол укрыты слоем корку. Лісце чараньковае, няпарнаперыстае. Кветкі зеленаватыя, у мяцёлчатых суквеццях. Плод — чорная, ягаднападобная касцянка.

Арэал

Радзіма — Кітай, Далёкі Усход Расіі.

На Беларусі інтрадукаваны ў канцы ХІХ ст. Вырошчваецца ў садах, парках, прысадах уздоўж дарог. У сярэдзіне ХХ ст. ўведзены ў лясную культуру ў Брэсцкай вобласці.

Выкарыстанне

Можа даваць прамысловую сыравіну: корак, драўніну, фарбы, таніны.

Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Рутавыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1857 годзе Катэгорыя:Флора Еўразіі