Алыча́, сліва растапыраная, вішнясліва (Prunus divaricata) — пладовае дрэва або куст, від роду сліва сямейства ружакветных. Адна з зыходных форм .
Вядома некалькі падвідаў.
Батанічнае апісанне
Калючыя галінастыя шматствольныя дрэвы, часам кусты, з тонкімі буравата-зялёнымі парасткамі, вышынёй 3-10 метраў. Ствол і старыя галіны пакрытыя цёмна-бурай карой.
Лісце яйкападобнае або прадаўгавата-эліптычнае, завостранае да верхавінак.
Кветкі белыя або ружаватыя, з'яўляюцца на парастках трэцяга года, распускаюцца раней за лісце ў пачатку мая. Алыча пышна цвіце і пладаносіць.
Плады — невялікія круглявыя сакавітыя зялёныя, жоўтыя, ружовыя, чырвоныя, фіялетавыя ці амаль чорныя касцянкі да 2 см у папярочніку, часам падоўжаныя або пляскатыя, з лёгкім васковым налётам і слабой падоўжнай баразёнкай. Спеюць у жніўні — верасні.
Распаўсюджанне і экалогія У дзікім выглядзе і ў культуры алыча распаўсюджаная ў гарыстай мясцовасці на Цянь-Шані, Балканах, у Сярэдняй і Малой Азіі, у Іране, на Паўночным Каўказе і Закаўказзі, у Малдавіі і на поўдні Украіны.
Алычу апрацоўваюць у Расіі (у Краснадарскім краі, у Растоўскай, Курскай, Варонежскай, Бранскай абласцях і іншых рэгіёнах), на Украіне, у дзяржавах Азіі і ў Заходняй Еўропе.
На тэрыторыі Беларусі інтрадукавана ў сярэдзіне ХІХ ст. з Паўночнага Каўказа і пашырылася на ўсёй тэрыторыі. Добра прыстасавалася да мясцовых умоў, зімаўстойлівая.
Святлолюбная, засухаўстойлівая расліна, непатрабавальная да глебы і вільгаці.
Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне Алыча і яе культурныя сарты выкарыстоўваюцца як пладовая культура. Ураджайнасць дарослага дрэва да 300 кг. Плады ўтрымліваюць шмат 2,09—5,73 % цукроў, 3,12—3,75 % арганічных кіслот, у тым ліку лімонную і яблычную, і пекціну, вітаміны — C (да 12,6мг%) і каратын. Плады алычы кісла-салодкія, выкарыстоўваюцца свежымі і ў кансерваваным выглядзе (кампот, сіропы, варэнне, павідла, жэле, усходняя пасціла — лаваш з высушанага на сонца пюрэ з размятых сліў, мармелад, сок, віно). Асноўны кампанент грузінскага соусу ткемалі.
Алыча з'яўляецца прышчэпай пры вырошчванні саджанцаў , , , апыляльнікам для некаторых сартоў слівы.
Расліна ў пару цвіцення вельмі дэкаратыўна, таму выкарыстоўваецца пры закладцы садоў і ў ландшафтным дызайне. Культывуецца ў садах і парках. Ёсць адмысловая садовая форма алычы з пурпуровым лісцем, ружовымі кветкамі і цёмна-чырвонымі пладамі.
Меданос.
З насення культурных раслін атрымліваюць невысыхаючы тлусты алей, якім карыстаюцца ў медыцыне.
У народнай медыцыне плады ўжываюць як добры лекавы і дыетычны сродак пры захворваннях верхніх дыхальных шляхоў, кашлю і захворваннях горла.
Вырошчванне ў культуры Алычу размножваюць тронкамі, прышчэпкай і насеннем.
Для лепшага апылення ў садзе рэкамендуюць высаджваць адначасова 2—3 сарты.
Увосень застаецца доўга ў соку, з-за чаго акуліроўку яе адкладаюць да позняга лета. Алыча не асабліва пераборлівая да глебы, але аддае перавагу сухім глебам, пазбягаючы вільготных. Яна адчувальная да марозу, а таму для атрымання трывалых дрэў варта прышчэпліваць ля кораня.
Захворванні і шкоднікі Пашкоджваецца , , ; паражаецца клястэраспарыёзам, грыбком , які вызывае .
У культуры
Хаця квiтнее першай алыча, Iмпэт вясновы у яе iмклiвы, Ды якасцi ўсе, гэтай апрача, Горш, чым у позняй, нетаропкай слiвы. Анатоль Балуценка. «Вясновы імпэт»Анатоль Балуценка. «Вясновы імпэт»
Квітнеючае дрэва алычы паказана на карціне аўстралійскага мастака .
Літаратура Костина К. Ф. Культура сливы. — Симферополь, 1951. Ковалёв Н. В. Алыча в природе, культуре и селекции. — Ташкент, 1955.
Советы по ведению приусадебного хозяйства / Ф. Я. Попович, Б. К. Гапоненко, Н. М. Коваль и др.; Под ред. Ф. Я. Поповича. — Киев : Урожай, 1985.— с.664, ил. Інфармацыя на пачатак XX стагоддзя: — С. 75.
Спасылкі Подробное ботаническое описание в базе данных «Флора сосудистых растений Центральной России»
Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Пладовыя дрэвы Катэгорыя:Дэкаратыўныя дрэвы Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Садавіна Катэгорыя:Сліва