Сліва дамашняя (Prunus domestica), пладовае дрэва роду сліва сямейства ружакветных.

Назва Сліва дамашняя, сліваГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921.

Батанічнае апісанне 250px|left|thumb| Дрэва вышынёй да 10 м. Лісце чараньковае, эліптычнае або яйкападобнае. Кветкі белыя або зеленаватыя, адзіночныя або па 2-3 ў суквеццях. Плод — касцянка з мясістым каляплоднікам. Плады ўтрымліваюць цукры, арганічныя кіслоты, вітаміны В, С, К, караціны.

У культуры У дзікім стане не сустракаецца і, як мяркуюць, з’яўляецца гібрыдам цёрну (найбольш пашыранага дзікага віду слівы) і алычы. Таксама розныя формы слівы маглі ўтварыцца ад розных падвідаў цёрну і алычы шляхам паўторнай гібрыдызацыі з гэтымі відамі.

На Беларусі сліва дамашняя культывуецца па ўсёй краіне. Пачынае пладаносіць на 3-4-ы год. Перыяд гаспадарчага выкарыстання 12-15 гадоў. Плады выспяваюць у канцы жніўня-верасні.

Шкоднікі Асноўны шкоднік — слівавая пладажэрка.

Літаратура Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.

Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Садавіна Катэгорыя:Сліва