Таполя (Populus) — род лістападных дрэў сямейства вярбовых.
Батанічнае апісанне
Дрэвы вышынёй да 40 м, дыяметрам да 2 м. Крона шатрападобная, яйкападобная або пірамідальная. Лісце шырокае, чараньковае, ланцэтнае, рамбічнае або дэльтападобнае. Кветкі ў звіслых цыліндрычных каташках, ветраапыляльныя. Плод — каробачка.
Светлалюбныя, хуткарослыя, газа- і дымаўстойлівыя дрэвы.
Арэал
На Беларусі распаўсюджаны , і . Растуць у далінах рэк, у лясах, хмызняках; вырошчваюцца як дэкаратыўныя. Цвітуць у красавіку-маі.
У садах і парках больш за 10 інтрадукаваных відаў. Найбольш пашыраны таполі , , , , , .
Гл. таксама
Populus hyrcana Populus nivea
Літаратура
Катэгорыя:Дрэвы
Катэгорыя:Расліны ў Бібліі