Вербалоз Ботанический словарь, Спб, 1878, вярба пяцітычынкавая (Salix pentandra) — лістападнае дрэва ці куст роду вярба сямейства вярбовых.

Назва

Вярба пяцітычынкавая, вярба, вербалозВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, лаза, ракіта, брэд.

Апісанне

Вышыня расліны да 15 м. Кара ствала цёмна-шэрая, патрэсканая, бліскучая. Галінкі вуглаватыя, жаўтавата-, зеленавата- або чырвона-бурыя; стрыжань белаваты. Маладыя парасткі і лісце ліпкія, прыемна пахнуць. Крона развесістая, галінкі доўгія, гнуткія. Лісце шчыльнае, падоўжана-яйцападобназавостранае, шырокаланцэтнае або эліпсоіднае з завостранай верхавінкай, на кароткіх залозістых чаранках. Прылісткі рана ападаюць. Кветкі ў павіслых каташках, цвітуць пасля распускання лісця. Прыкветныя лускавінкі бледна-жоўтыя, каля асновы кароткаваласістыя. Плод — каробачка з белым пухам, у каташках.

Пашырэнне Пашыраны ў Еўразіі, сустракаецца ў Еўрапейскай частцы Расіі, Украіне (за выключэннем Крыма), амаль па ўсёй Сібіры. Расце на ўсёй Беларусі: у сырых лясах, на берагах ручаёў і азёр, на балотах, вільготных лугах. Цвіце ў маі-чэрвені, пладаносіць у верасні-кастрычніку.

Вербалоз хутка расце, непатрабавальны да глебы.

Таксанамія Від Вербалоз уваходзіць у род семейства парадку .

Выкарыстанне Выкарыстоўваецца для аблясення лішкава ўвільготненых тэрыторый. Прут ідзе на грубае пляценне, кара (у ёй да 10 % танідаў) — на дубленне. Добры меданос.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Вярба Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Кусты Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе