Брэднік, вярба казіная, вербалозАнтонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888, вярба-брэднікВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, івіна Ботанический словарь, Спб, 1878 (Salix caprea) — лістападнае дрэва ці высокі куст роду вярба сямейства вярбовых.
Батанічнае апісанне
Двухдомнае дрэва вышынёй 5-10 м, пад уплывам знешніх фактараў іншы раз расце кустом. Кара гладкая, зеленавата-шэрая, на смак салодка-вяжучая. Лісце шчыльнае, авальнае або яйцападобнае з нераўнамерна-зубчастым краем, зверху маршчакаватае, знізу шэралямцавае, распускаецца пазней за кветкі. Кветкавыя пупышкі буйныя, чырванавата-бурыя, голыя, бліскучыя. Каташкі («коцікі») густыя, шматлікія, з лісточкамі каля асновы, тычынкавыя сядзячыя, песцікавыя на кароткіх ножках, распускаюцца раней за лісце. Плод — каробачка.
Пашырэнне Марозаўстойлівая, мала патрабавальная да ўрадлівасці і вільготнасці глебы расліна. Мае вялікі арэал пашырэння ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі — на поўначы да арктычнай Скандынавіі, на ўсходзе — да Сахаліна. Пашыраны на Каўказе, у Заходняй Сібіры. На Беларусі трапляецца ўсюды: у лясах на высечках, узлесках, каля дарог, сярод хмызняку, на берагах рэк. Цвіце ў красавіку-маі, насенне выспявае ў чэрвені. Размнажаецца насеннем і парасткамі.
Таксанамія Від Брэднік ўваходзіць у род семейства парадку .
Значэнне і выкарыстанне
Дэкаратыўная і лекавая расліна (з лекавай мэтай выкарыстоўваецца кара). Добры дубільнік і фарбавальнік. Драўніна прыдатная для будаўніцтва, сталярных вырабаў. Аблісцелыя галінкі — добры корм для жывёлы.
Скарыстоўваецца як прышчэпа для вырошчвання ніцых дрэвападобных форм. Прыдатны для замацавання берагоў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вярба Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Кусты Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе