Елка еўрапейская, Елка звычайнаяНазва Елка звычайная згодна з — у крыніцы пад назвай (Picea abies), вечназялёнае дрэва роду елка сямейства хваёвых.
Назва
Елка звычайная, ёлкаВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, елкаШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929, ялугаДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914.
Апісанне thumb|left|Жаночыя шышкі Вышыня дрэў 30—35 м (часам да 45—52 м), дыяметр да 100—150 см. Кара шэрая, адслойваецца ў старых дрэў тонкімі лускавінкамі. Каранёвая сістэма паверхневая, таму пры моцным ветры дрэвы нярэдка выварочваюцца з каранямі. Крона густая, конусападобная. Ігліца цёмна-зялёная, чатырохгранная, завостраная, 1—2,5 см даўжынёй.
Жаночыя шышкі напачатку чырвоныя, пазней бурыя, блішчастыя, выцягнутыя, яйкападобныя; мужчынскія шышкі дробныя, чырвоныя або жоўта-зялёныя, 10–15 см даўжынёй і 3–4 см шырынёй; насенныя лускавіны ромбападобныя, наверсе зубчастыя.
Пашырэнне Ценевынослівае дрэва. Расце на свежых гліністых, сугліністых і супясчаных глебах. Лесаўтваральны від у таежнай зоне Еўропы.
Шырока распаўсюджана на паўночным усходзе Еўрапейскай часткі Расіі, па ўсёй Сібіры (за выключэннем тундравых раёнаў) і далей да ўзбярэжжа Ахоцкага мора і сярэдняга цячэння Амура.
На тэорыторыі Беларусі елка еўрапейская пашырана ў паўночнай і цэнтральнай частках, дзе ўтварае яловыя лясы. На поўдні трапляецца рэдка: на Палессі вядома 32 астраўныя ўчасткі, 3 з іх у Маларыцкім і Брэсцкім раёнах, дзе расце карпацкая форма елкі еўрапейскай.
Інтрадукавана ў Паўночнай Амерыцы.
Асаблівасці біялогіі Елка адрозніваецца высокай ценевынослівасцю, марозаўстойлівая, трывае залішняе ўвільгатненне, але церпіць ад засух, позніх веснавых і ранніх восеньскіх замаразкаў, задымленасці і сухасці паветра. Цвіце елка ў маі-чэрвені, шышкі выспяваюць восенню.
Жыве 250–300, рэдка да 450 год.
Значэнне і выкарыстанне
Драўніна выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, цэлюлознай прамысловасці. Елка часта сустракаецца ў ахоўных насаджэннях уздоўж дарог.
Сінонімы Паводле The Plant List на 2013 год, у сінаніміку віду ўваходзяць:
, nom. inval.
, nom. illeg.
, nom. inval.
, nom. inval.
, nom. inval.
, nom. inval.
, nom. inval.
, nom. illeg.
, nom. inval. , nom. inval. , nom. inval. — Хвоя веймутава гімалайская , nom. illeg. , nom. illeg.
Крыніцы
Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Елка Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў XIX стагоддзі