Джон Майкл Бішап (, ) — амерыканскі анколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1989 годзе разам з Х.Вармусам «за адкрыццё клетачнай прыроды рэтравірусных анкагенаў».
Біяграфія Джон Майкл Бішап нарадзіўся 22 лютага 1936 года ў Ёрку (Пенсільванія) у сям’і лютэранскага святара. Cкончыў невялікую вясковую школу, затым правінцыйную вышэйшую школу. Сяброўства з сямейным урачом Робертам Кафам стымулявала яго цікавасць да біялогіі чалавека. Вырашыўшы паступаць у медыцынскую школу, Бішап спачатку скончыў Гетысбургскі каледж, а затым пачаў вывучаць медыцыну ў Гарвардскім універсітэце.
Cваю кар’еру пачаў, працуючы ў Нацыянальным інстытуце алергіі і інфекцыйных захворванняў, які з’яўляецца часткай Нацыянальнага інстытута здароўя. Затым ён правёў год, працуючы для інстытута імя Генрыха Петэ ў Гамбургу, Германія, а пасля перайшоў на факультэт Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Францыска ў 1968 годзе.Autobiography on UCSF Website Бішап застаўся на кафедры ў школе з 1968 года, і быў рэктарам універсітэта з 1998 па 2009 год.Susan Desmond-Hellmann named UC San Francisco chancellor Ён з’яўляецца дырэктарам Лабараторыі Бішапаhttp://hooper.ucsf.edu/hooper/bishop_lab.html .
Бішап з’яўляецца вядомым дзякуючы сваёй працы па рэтравірусных анкагенаў, якая прынесла яму Нобелеўскую прэмію. Працуючы разам з Харальдам Вармусам ў 1980-х гадах, ён адкрыў першы чалавечы анкаген, c-Src. Іх вынікі дазваляюць зразумець, як злаякасныя пухліны ўтвараюцца са змяненняў у нармальныя гены клеткі. Гэтыя змены могуць быць выкліканы вірусамі, выпраменьваннем ці ўздзеяннем некаторых хімічных рэчываў.Nobel Prize press release
Аўтар навуковых прац па даследаванні працэсаў новаўтварэння, клетачных механізмаў анкагенезу.
Прафесар універсітэта ў г.Сан-ФранцыскаNobel autobiography.
Член Лонданскага каралеўскага таварыства (2008).
Узнагароды 2003 — Нацыянальны навуковы медаль ЗШАNational Medal of Science details 1989 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1984 — Міжнародная прэмія Гайрднера 1984 — Прэмія імя Альфрэда П. Слоўна малодшага () 1982 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванніhttp://www.laskerfoundation.org/awards/1982_b_description.htm#bishop
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Аўтабіяграфія Джона Майкла Бішіпа на Нобелеўскім сайце
Катэгорыя:Імунолагі ЗША Катэгорыя:Мікрабіёлагі ЗША Катэгорыя:Малекулярныя біёлагі Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства