Леў Яфімавіч Маневіч (, , Магілёўская вобласць — ) — савецкі ваенны разведчык, палкоўнік, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і служачага. Член КПСС з 1918 года. У 1906 годзе паехаў да брата ў Швейцарыю, вучыўся ў політэхнічным каледжы. Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 года вярнуўся на радзіму, быў прызваны ў армію, з красавіка 1918 года ў Чырвонай Арміі.

Скончыў Вышэйшую школу штабной службы камсаставу РСЧА (1921), Ваенную акадэмію РСЧА (1924), вучыўся ў Ваенна-Паветранай акадэміі імя Жукоўскага. Служыў у Разведупраўленні РСЧА.

З сярэдзіны 1920-х гадоў перыядычна працаваў за мяжой, дзе выявіліся яго выдатныя якасці (псеўданім Эцьен, Конрад Кёртнер, Старасцін).

12.12.1936 года арыштаваны італьянскімі фашыстамі, асуджаны да 12 гадоў зняволення, якое адбываў у турмах і канцлагерах. У 1943 годзе перададзены гітлераўцам, прайшоў канцлагеры Маўтхаўзен, Мельк, Эбензе. Адзін з арганізатараў падполля, кіраўнік падпольнай арганізацыі ў канцлагеры Эбензе (Аўстрыя). Вызвалены амерыканскімі войскамі 6.05.1945 года. Цяжка хворы на сухоты Л. Я. Маневіч памёр. 9 мая 1945 года, пахаваны ў горадзе Лінц (Аўстрыя).

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 20.02.1965 года. У Чавусах яго імем названа вуліца і ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура

Их именами названы: Энцикл. справочник — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 397—398.

Спасылкі Квадрат Маневича

Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Разведчыкі СССР Катэгорыя:Вязні канцэнтрацыйнага лагера Маўтгаўзен