__NOTOC__ 5 верасня — дзвесце сорак восьмы (дзвесце сорак дзявяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1557: Сустрэча прадстаўнікоў ВКЛ і Інфлянцкага ордэна пад Пазволем, якая скончылася (14.9) заключэннем Пазвольскага дагавору. 1580: Кароль Стэфан Баторый пасля аблогі прыняў капітуляцыю Вялікіх Лукаў. 1698: Маскоўскі цар Пётр I увёў падатак на бароды. 1800: Вялікабрытанія захапіла Мальту. 1905: Скончылася Руска-японская вайна. 1918: Саўнаркам РСФСР выдаў пастанову пра пачатак чырвонага тэрору, па якім «падлягаюць расстрэлу ўсе асобы, датычныя да белагвардзейскіх арганізацый, змоў і мецяжоў». 1950: Заснаваны нацыянальны парк Бандай-Асахі. 1977: Запушчаны ў космас аўтаматычны міжпланетны зонд «Вояджэр-1». 1978: Па прапанове прэзідэнта ЗША Джымі Картэра ў Кэмп-Дэвідзе пачаліся мірныя перамовы паміж Егіптам і Ізраілем. 1991: З’езд народных дэпутатаў СССР прыняў Дэкларацыю праў і свабод чалавека. 1993: На Венецыянскім кінафестывалі адбылася прэм’ера фільма «Тры колеры: Сіні» рэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага. 2013: Прэм’ерай балета «Вітаўт» адкрываецца 81-ы сезон у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета. 2017: Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла Закон «Аб адукацыі», якім вызначана, што мовай адукацыйнага працэсу будзе дзяржаўная мова.
Нарадзіліся
1187: Людовік VIII Леў, кароль Францыі 1638: Людовік XIV, кароль Францыі (пам. 1.9.1715) 1704: Марыс Кантэн дэ Латур, французскі мастак 1735: Іаган Крысціян Бах, нямецкі кампазітар 1774: Каспар Давід Фрыдрых, нямецкі жывапісец (пам. 7.5.1840) 1786: Сяргей Увараў, расійскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Пецярбургскай АН (пам. 4(16).09.1855) 1817: Аляксей Канстанцінавіч Талстой, рускі пісьменнік (пам. 28.9(10.10).1875) 1860: Кандрат Лейка, беларускі пісьменнік і педагог (пам. 6.9.1921) 1893: Язэп Фарботка, беларускі нацыянальны дзеяч, паэт, фатограф, навуковец (пам. 8.6.1956) 1901: Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч (пам. 22.8.1988) 1917: Язэп Сажыч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, у 1982—1997 старшыня Рады БНР (пам. 19.11.2007) 1944: Майкл Дуглас, амерыканскі акцёр і прадзюсар 1946: Фрэдзі Мерк'юры, вакаліст рок-гурта «Queen» (пам. 1991) 1984: Рагнед Малахоўскі, беларускі паэт 1990: Кім Ён А, паўднёвакарэйская фігурыстка
Памерлі
1569: Пітэр Брэйгель Старэйшы, фламандскі мастак і графік (нар. паміж 1525 і 1530) 1836: Фердынанд Раймунд, аўстрыйскі акцёр і драматург 1857: Агюст Конт, французскі філосаф 1906: Людвіг Больцман, аўстрыйскі фізік-тэарэтык 1937: Анатоль Дзяркач, беларускі паэт, сатырык, гумарыст, мемуарыст (нар. 6(18).4.1887) 1982: Вернер Шольц, нямецка-аўстрыйскі мастак 1997: Маці Тэрэза, гуманітарны дзеяч 2002: Артур Вольскі, беларускі пісьменнік 2003: Кір Булычоў, савецкі пісьменнік-фантаст (нар. 1934) 2010: Карнель (мастак)
Святкуюць 905