__NOTOC__ 5 лютага — трыццаць шосты дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 146 да н.э.: Трэцяя Пунічная вайна скончылася захопам Карфагена рымскай арміяй. 62: Землятрус руйнуе Пампеі і іншыя месцы Кампаніі, а таксама прадвяшчае новую фазу актыўнасці Везувія. 1783: Землятрус у Італіі, загінула каля 30 тыс. чалавек. 1841: У ЗША заснавана Амерыканскае статыстычнае таварыства. 1852: У Санкт-Пецярбургу для шырокай публікі адчынены Эрмітаж. 1917: Прынята Канстытуцыя Мексікі. 1940: Пачалася дэпартацыя некаторых катэгорый насельніцтва з Заходняй Беларусі ва ўнутраныя раёны СССР. 1958: Гамаль Абдэль Насэр вылучаецца на пост прэзідэнта Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі (федэрацыя Сірыі і Егіпта, праіснавала з лютага 1958 па верасень 1961). 1979: Аятала Рухола Мусаві Хамейні абвясціў Іран ісламскай дзяржавай. 1992: Усталяваны дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Аўстрыя. 2001: У Маскве, на станцыі метро «Беларуская», спрацавала выбуховае прыстасаванне. 2021: Бакі лівійскага канфлікту зацвердзілі аб’яднаны часовы ўрад на чале з Мухамедам Юнісам Манфі.
Нарадзіліся 1804: Юхан Людвіг Рунеберг, фінскі паэт, аўтар гімна Фінляндыі 1808: Карл Шпіцвег, нямецкі мастак 1878: Андрэ Густаў Сітраен, французскі інжынер і прамысловец, стваральнік вядомай аўтамабільнай кампаніі (пам. 3.7.1935) 1887: Альберт Пэрыс Гютэрсла, аўстрыйскі мастак і пісьменнік 1904: Віктар Кардовіч, польскі педагог, грамадскі дзеяч, гісторык (пам. 5.6.1982) 1913: Гражына Бацэвіч, польскі кампазітар, скрыпачка (пам.1969) 1914: Уільям Бероуз, амерыканскі пісьменнік (пам. 2.8.1997) 1923: Леанід Шчамялёў, беларускі жывапісец, народны мастак Беларусі 1930: Расціслаў Янкоўскі, беларускі акцёр 1947: Бенуа Жако, французскі кінарэжысёр 1948: Свен-Ёран Эрыксан, шведскі футбольны трэнер 1957: Юры Там, эстонскі лёгкаатлет 1964: Уладзімір Ляхоўскі, беларускі гісторык 1967: Олафур Эліясан, дацка-ісландскі мастак 1982: Джэніфер Сур, амерыканская лёгкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка 1982: Радрыга Паласіа, аргенцінскі футбаліст 1985: Крышціяну Раналду, партугальскі футбаліст 1993: Адам Ондра, чэшскі скалалаз
Памерлі thumb|100px|Іост ван дэн Вондэл 251: Святая Агата, хрысціянская святая мучаніца 1635: Ёс дэ Момпер, фламандскі мастак 1637: Іосіф Вельямін Руцкі, беларускі пісьменнік, уніяцкі царкоўны дзеяч (нар. 1573 ці 1574) 1679: Іост ван дэн Вондэл, нідэрландскі паэт і драматург 1818: Карл XIII, кароль Швецыі, кароль Нарвегіі (нар. 7.10.1748) 1825: П’ер Гаво, французскі оперны спявак 1888: Антон Маўвэ, галандскі жывапісец 1925: Анці Аматус Аарне, фінскі фалькларыст 1945: Сямён Пустэльнікаў, Герой Савецкага Саюза, ураджэнец Беларусі (нар. 10.2.1921) 1962: Жак Ібер, французскі кампазітар (нар. 1890) 1999: Васіль Лявонцьеў, амерыканскі навуковец-эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1973) (нар. 5.8.1905) 1999: Нікалас Крашнік, амерыканскі мастак 2003: Нічыпар Пашкевіч, беларускі крытык і літаратуразнавец 2024: Майкл Джэйстан, англійскі акцёр 2024: Жан Малоры, французскі падарожнік, географ
Святкуюць Бурундзі: Дзень адзінства Данія: Дзень нараджэння кранпрынцэсы Мэры ЗША: Нацыянальны дзень сіноптыка Мексіка: Дзень Канстытуцыі Пакістан: Дзень салідарнасці з Кашмірам Фінляндыя: Дзень Рунеберга
205