__NOTOC__

5 мая (5 траўня) — сто дваццаць пяты (сто дваццаць шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1260: Хубілай стаў Вялікім ханам мангольскай імперыі. 1494: Хрыстафор Калумб высадзіўся на Ямайцы. 1581: У горадзе Астрог выйшаў каляндар Івана Фёдарава, да кожнага месяца былі надрукаваны вершы Андрэя Рымшы. 1581: У выніку нападу на Гомель маскоўскага войска ў горадзе здарыўся пажар. 1646: Кароль Англіі Карл I Сцюарт здаўся ў палон шатландскаму войску. 1891: У Нью-Ёрку адчынілася канцэртная зала Карнегі-хол, дырыжорам першага канцэрта быў Пётр Чайкоўскі. 1932: Створаны Клімавіцкі пчалаводны тэхнікум. 1945: Пачалося ўзброенае паўстанне ў Празе. 1953: Заснаваны Ордэн Карла Маркса (ГДР). 1993: Устаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Эквадорам 2014: Скончыўся чэмпіянат свету па снукеры, у фінале Марк Сэлбі перамог Роні О'Салівана. 2019: Катастрофа SSJ 100 у аэрапорце Шарамеццева (Расія). 2025: Чжаа Сіньтун стаў першым у гісторыі чэмпіёнам свету па снукеры з Азіі.

Нарадзіліся 1210: Афонсу III, пяты кароль Партугаліі 1699: Юбер Друэ, французскі мастак 1747: Леапольд II, імператар свяшчэннарымскі (пам. 1.3.1792) 1813: Сёрэн Абю К’еркегор, дацкі філосаф, пратэстанцкі тэолаг і пісьменнік (пам. 11.11.1855) 1818: Карл Маркс, вядомы гісторык, філосаф (пам. 14.3.1883) 1819: Станіслаў Манюшка, польскі кампазітар (пам. 4.6.1872) 1828: Альберт Март, нямецкі астраном 1831: Уладзіслаў Борзабагаты, паўстанцкі камісар Навагрудскага павета ў 1863, удзельнік Парыжскай камуны, мемуарыст 1833: Імануэль Лазарус Фукс, нямецкі матэматык 1846: Генрык Сянкевіч, польскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1905 года (пам. 15.11.1916) 1917: Юрый Багушэвіч, беларускі пісьменнік, перакладчык (пам. 18.5.1983) 1928: Карнеліс Калкман, нідэрландскі батанік 1934: Аляксей Гардзіцкі, беларускі літаратуразнавец (пам. 24.8.1999) 1936: Васіль Якавенка, беларускі празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч 1941: Уладзімір Ярэц, беларускі матацыкліст, падарожнік 1957: Рычард Грант, брытанскі акцёр 1960: Айрэн Барклі, амерыканскі баксёр 1977: Віржыні Эфіра, бельгійская і французская актрыса 1995: Раман Дзмітрыевіч Пратасевіч, беларускі журналіст 2000: Элайджа Уінінгтан, аўстралійскі плывец, прызёр алімпійскіх гульняў 2003: Карлас Алькарас, іспанскі тэнісіст

Памерлі

1672; Сэмюэл Купер (мастак) 1821: Напалеон I Банапарт, імператар Францыі (нар. 15.8.1769) 1859: Іаган Петэр Густаў Лежон Дзірыхле, нямецкі матэматык 1874: Шарль Глейр, швейцарскі мастак 1902: Фрэнсіс Брэт Гарт, амерыканскі пісьменнік 1918: Ніко Пірасмані, грузінскі мастак 1977: Людвіг Эрхард, нямецкі палітык (нар. 4.2.1897) 2007: Тэадор Мейман, амерыканскі фізік, стваральнік першай практычнай мадэлі лазера (нар. 11.7.1927) 2010: Умару Яр-Адуа, 13-ы прэзідэнт Нігерыі 2013: Расела Фальк, італьянская актрыса 2014: Эдуарда Мак Энтайр, аргенцінскі мастак

Святкуюць : Дзень друку : Дзень дзяцей

505