Канеўскае вадасховішча () — адно з шасці буйных украінскіх вадасховішчаў на Дняпры, размешчанае часткова ў Кіеўскай і часткова ў Чаркаскай вобласці.
Канеўскае вадасховішча мае плошчу 675 км² і ўтрымоўвае каля 2,63 км³ вады. Даўжыня — 123 км, максімальная шырыня — 8 км. Найбольшая глыбіня 21 м. Ля берагоў Канеўскае вадасховішча вельмі мелкаводнае. У яго ўпадаюць рэкі Стугна і Трубеж. Найбольш буйнымі гарадамі ля Канеўскага вадасховішча з’яўляюцца Кіеў (паўднёвыя прыгарады), Пераяслаў і Канеў.
Плаціна вадасховішча знаходзіцца ў 1 кіламетры на паўночны захад ад цэнтра Канева. Пры ёй працуюць гідраэлектрастанцыя і шлюз. Плаціна была пабудавана паміж 1972 і 1978 гадамі і з’яўляецца пераважна буйной дамбай агульнай даўжынёй у 16 км.
Катэгорыя:Вадасховішчы Украіны Катэгорыя:Геаграфія Кіеўскай вобласці Катэгорыя:Геаграфія Чаркаскай вобласці Катэгорыя:Дняпро