__NOTOC__ 12 верасня — дзвесце пяцьдзясят пяты (дзвесце пяцьдзясят шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 654: Папа Марцін I прадстаў перад судом. Ён быў прыгавораны да пакарання смерцю, але потым прыгавор быў заменены на пажыццёвую ссылку ў Херсанес, Крым. 1185: Візантыйскі імператар Андронік I Камнін зрынуты і забіты натоўпам на іпадроме ў Канстанцінопалі. 1485: Маскоўскія войскі ўзялі Цвер, Цвярское княства пазбаўлена незалежнасці. 1683: Адбылася бітва пры Каленбергу, войскі Рэчы Паспалітай і Свяшчэннай Рымскай імперыі на чале з каралём і вялікім князем Янам Сабескім нанеслі паражэнне асманскім войскам, якія аблажылі Вену. 1723: Персія саступіла Расіі ўзбярэжжа Каспійскага мора з горадам Баку. 1724: У Троіца-Сергіеву лаўру перанесены мошчы Аляксандра Неўскага. 1733: Станіслаў Ляшчынскі абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім. 1799: Шэйх Дэрбента Алі-хан прыняў рускае падданства. 1817: У Мітаве (сучасная Елгава) ў прысутнасці расійскага імператара Аляксандра I урачыста абвешчана аб вызваленні сялян Курляндыі з прыгоннай залежнасці. 1832: На Палацавай плошчы Санкт-Пецярбурга ўсталявана Аляксандраўская калона ў гонар перамогі над Напалеонам. 1848: Швейцарыя, якая да гэтага ўяўляла сабой саюз асобных кантонаў, ператварылася ў федэратыўную дзяржаву. 1890: Заснаваны горад Солсберы (сучасны Харарэ). 1942: Газета «Minsker Zeitung», якая выходзіла ў акупаваным нацыстамі Мінску, пад рубрыкай «Менскі кур’ер» пачала публікаваць зводкі на беларускай мове. 1974: Імператар Эфіопіі Хайле Селасіе I зрынуты ваеннымі. 1995: Збіццё паветранага шара D-Caribbean над Беларуссю. 1999: Інданезія дала згоду на ўвод міжнародных міратворчых сіл ва Усходні Тымор. 2014: Выйшаў дэбютны студыйны альбом гурта «Brutto» «Underdog».
Нарадзіліся
1494: Францыск I, кароль Францыі 1729: Іван Галянішчаў-Кутузаў, рускі паэт, адмірал, прэзідэнт Адміралцейств-калегіі. 1838: Артур Аўверс, нямецкі астраном 1858: Фернан Кнопф, бельгійскі мастак 1893: Паўліна Мядзёлка, дзяячка беларускай культуры (пам. 13.2.1974) 1897: Ірэн Жаліё-Кюры, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1935) 1920: Аляксандр Кобздзей, польскі мастак 1921: Станіслаў Лем, польскі пісьменнік-фантаст 1929: Мікалай Матукоўскі, беларускі драматург 1944: Уладзімір Співакоў, расійскі скрыпач, дырыжор 1945: Рыгор Семашкевіч, беларускі пісьменнік і літаратуразнавец (пам. 11.6.1982) 1961: Мілен Фармер, французская спявачка 1981: Юсефіна Барнебуш, шведская актрыса 1997: Сідні Суіні, амерыканская актрыса
Памерлі
1213: Педра II Каталік, кароль Арагона 1263: Міндоўг, вялікі князь літоўскі 1362: Інакенцій VI, Папа Рымскі 1612: Пётр Скарга, каталіцкі святар, багаслоў 1612: Васіль Шуйскі, рускі цар 1764: Жан-Філіп Рамо, французскі кампазітар 1812: Пётр Баграціён, расійскі военачальнік 1831: Дзіпэнся Іку, японскі пісьменнік 1833: Томас Алан, шатландскі мінералог 1874: Франсуа П'ер Гіём Гізо, французскі гісторык, дзяржаўны дзеяч 1929: Яніс Райніс, латышскі паэт, драматург (нар. 30.8(11.9).1865) 1933: Антон Каменскі, беларускі, польскі і французскі ілюстратар і графік (нар. 21.7.1860) 1934: Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнавец і перакладчык (нар. 17.12.1883) 1953: Хуга Шмайсер, нямецкі канструктар стралковай зброі (нар. 24.9.1884) 1973: Ота Небель, нямецкі мастак 2002: Міцуо Ікэда, японскі барэц вольнага стылю, алімпійскі чэмпіён 2010: Клод Шаброль, французскі кінарэжысёр 2013: Ота Зандэр, нямецкі акцёр
Святкуюць Каба-Вердэ: Нацыянальны дзень Мэрыленд, ЗША: Дзень абаронцаў Эфіопія: Дзень нацыянальнай рэвалюцыі
912