thumb|500px|right|Абідаскі спіс цароў з храма Рамсеса II Абідаскі спіс або Абідаская табліца — пералік імён фараонаў з храма Рамсеса II ў Абідасе. Падобны на такі ж спіс з храма Сеці I, але ў горшым стане. Цяпер ён захоўваецца ў Брытанскім музеі ў Лондане; музей набыў спіс у 1837 годзе.
Спіс быў знойдзены раней за аналаг з храма Сеці ў мясцовасці, якая цяпер называецца Арабат-эль-Мадфуне, на левым беразе Ніла. Рэльеф быў аддзелен ад сцяны Жанам-Франсуа Мимутам (), французскім генеральным консулам у Александрыі. Тут, у старажытным храме горада Абту (Абідаса), Рамсес зрабіў надпіс, у яком ён ушаноўвае сваіх продкаў. Усяго было каля пяцідзесяці імён фараонаў, але з іх захавалася не больш за трыццаць. Картушы з імёнамі самога Рамсеса паўтараюцца дваццаць восем разоў. Спіс уяўляе адвольную выбарку са ўсяго рада Рамсесавых папярэднікаў. Меркаванні, якімі кіраваліся пры састаўленні пераліку, дакладна высветліць цяпер амаль немагчыма; пачатак табліцы не захаваўся. Пры пералічэнні продкаў Рамсеса, спіс раптам пераходзіць ад цароў XVIII дынастыі да цароў XII-й, нібы звязваючы гэтыя дынастыі. Далей у спісе ідуць 14 картушаў старажытнейшых фараонаў.
Абідаская табліца дапамагла Жану-Франсуа Шампальёну размясціць фараонаў XVIII дынастыі, а пасля — Карлу Лепсіусу суаднесці цароў з імёнамі Аменемхет і Сенусерт з царамі XII дынастыі Манефона. Спіс быў грунтоўна даследаваны егіптолагамі Шарлем Тэадулам Дэверыа () і Эммануэлем Ружэ ().
thumb|300px|Рэканструкцыя Абідаскай табліцы з храма Рамзеса II, выкананая Агюстам Марыетам у 1869-1880 гг.
Гл. таксама Абідаскі спіс цароў (Сеці I) Спіс фараонаў
Літаратура Strudwick N., Masterpieces of Ancient Egypt. — London: British Museum Press, 2006. — 352 p. — P. 204—205. — ISBN 0-7141-1972-5, ISBN 978-0-7141-1972-4
Спасылкі Спіс цароў Егіпта з храма Рамсеса II (фотаздымкі царскага спіса) на сайце Брытанскага музея
Абідаскі Катэгорыя:Старажытнаегіпецкія стэлы і надпісы