Смале́нская во́бласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі на захадзе еўрапейскай часткі краіны. Адміністрацыйны цэнтр Смаленск (адлегласць ад Масквы — 419 км). Мяжуе з Маскоўскай, Калужскай, Бранскай, Пскоўскай і Цвярской абласцямі Расіі, а таксама з Магілёўскай і Віцебскай абласцямі Беларусі. Уваходзіць у склад Цэнтральнай федэральнай акругі і Цэнтральнага эканамічнага раёна.
Плошча 49 800 км². Насельніцтва — 1005,9 тыс. чалавек (2006).
Прырода Смаленская вобласць знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Усходне-Еўрапейскай платформы, на захадзе Еўрапейскай часткі Расіі на мяжы з Беларуссю. Вобласць працягнулася на 255 км з поўначы на поўдзень і на 285 км з захаду на ўсход.
У цэлым паверхня хвалістая, з узгорыстымі ўчасткамі і параўнальна глыбока ўрэзанымі рачнымі далінамі. Пераважная частка тэрыторыі знаходзіцца ў межах Смаленскага, Духаўшчынскага (да 282 м) і Вяземскага ўзвышшаў. Самы высокі пункт рэгіёна — 321 м каля вёскі Мар’іна Вяземскага раёна. На паўночным захадзе — марэнныя грады (Слабадскога (да 241 м) і іншыя), участкі Віцебскага (да 232 м.) і Валдайскага ўзвышшаў. На ўсходзе ўчастак Маскоўскага ўзвышша (вышыні да 255 м).
Нізіны — Вазуская, Верхнедняпроўская, Бярэзінская; Прыдняпроўская нізіна на крайнім поўдні вобласці з абсалютнымі адзнакамі ад 175 да 180 м і Прыбалтыйская ў поўнача-заходняй частцы, дзе знаходзіцца самая нізкая адзнака — 141 м па беразе ракі Заходняя Дзвіна на мяжы з Беларуссю.
Асноўная рака вобласці — Дняпро з прытокамі Сож, Дзясна, Вопь, Вязьма.
Насельніцтва Шчыльнасць насельніцтва: 20,2 чал./км² (2006), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 71,0 % (2006).
Нацыянальны склад насельніцтва: рускія 97,4 %, украінцы 1,7 %, беларусы 1,6 % (гл. Беларусы ў Смаленскай вобласці). Вобласць падзяляецца на 25 раёнаў, буйнейшый гарады — Смаленск, Вязьма, Рослаўль, Ярцава.
Эканоміка
Адукацыя
Вядомыя асобы
Айзэк Азімаў Аляксандр Трыфанавіч Твардоўскі Надзея Румянцава Герасім Васілевіч Багамолаў Вячаслаў Аляксеевіч Шаршуноў Уладзімір Мікалаевіч Дабравольскі Анатоль Іванавіч Кудраўцаў Іван Андрэевіч Булыгін Міхаіл Антонавіч Ваўчак Юрый Гагарын
Літаратура Корсак А. Беларусы на Смаленшчыне // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1. Мн., 1997. Ярослав Бутаков. Смоленская земля — островок Беларуси в России Раюк, А.Р. Мяжа паміж беларускай і рускай этнічнымі тэрыторыямі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. / А.Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А.І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2022. — Вып. 32. — С. 411—418.
Спасылкі
Афіцыйны сайт