Пентан (C5H12) — насычаны ацыклічны вуглевадарод класа алканаў . Існуе ў выглядзе трох ізамераў: нармальны пентан CH3(CH2)3СН3 (н-пентан), ізапентан (СН3)2СНСН2СН3 (2-метылбутан) і неапентан (СН3)4С (2,2-дыметылпрапан, тэтраметылметан). Уваходзіць у склад бензіну.

Н-пентан і ізапентан — бясколерныя вадкасці са слабым пахам, неапентан — газ. Пентаны раствараюцца ў арганічных растваральніках і амаль не раствараюцца ў вадзе. Пры каталітычнай дэгідрагенізацыі ў прысутнасці CrO утвараюць пентэны, Пры награванні ў прысутнасці AlO ізамерызуецца ў ізапентан (2-метылбутан).

Выкарыстанне Пентаны выкарыстоўваюцца пры атрыманні ізапрэну, пентэнаў амілавых спіртоў і іх эфіраў, у якасці растваральнікаў, кампанента маторнага паліва.

Спасылкі Пентан // ХиМиК.ру Пентан // ХиМиК.ру

Катэгорыя:Алканы Катэгорыя:Нафтапрадукты