Белару́ская Аўтано́мная Правасла́ўная Царква́ — аб'яднанне беларускіх епархій абнаўленчай царквы, якое існавала ў 1924—1934.

Гісторыя Абнаўленцы заяўлялі аб падтрымцы сацыялістычнага грамадства, дэмакратызавалі царкоўнае кіраванне, патрабавалі перагляду дагматыкі, этыкі, літургіі і іншых бакоў рэлігінна-царкоўнага жыцця. Аб'яднанне ўтворана ў маі 1924 на чале са Свяшчэнным сінодам і мітрапалітам Магілёўскім і Беларускім на Першым Беларускім абласным царкоўным саборы (Магілёў). Да канца 1920-х г. уключала каля 500 парафій, галоўным чынам ва ўсходніх абласцях (Аршанская, Віцебская, Высачанска-Веліжская, Магілёўская і Мсціслаўская епархіі).

У снежні 1924 з падпарадкавання БАПЦ выйшлі парафіі Дубровенскага раёна, якія абвясцілі ўласную царкоўную незалежнасць. 3 пачатку 1930-х г., ва ўмовах пераходу СССР да жорсткай антырэлігійнай палітыкі і агульнага крызісу абнаўленства БАПЦ хутка страціла свае пазіцыі і ў снежні 1934 пастановай Свяшчэннага сінода праваслаўных цэркваў у СССР была ліквідавана, яе парафіі вярнуліся пад уладу Маскоўскай патрыярхіі. Выдавала часопіс «Белорусский православный вестник» (Магілёў, 1924—1927).

Мітрапаліты Уладзімір (Кірылаў) (1924—1926) Іосіф (Крачатовіч) (1926—1934)

Літаратура Антонаў В. В. Беларуская аўтаномная праваслаўная царква //  — С. 367. Шиленок Д. Ф., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии. 1922—1939. Обновленческий раскол в Белоруссии. — М.: Издательство Крутицкого подворья, Общество любителей церковной истории, 2006. — 216 с. — (Материалы по истории Церкви. Кн. 38). Бараненко В. В. Региональная обновленческая периодика (на примере издания «Белорусского Православного Вестника» 1924—1927 гг.) // Церква — наука — суспільство: питання взаємодії. Матеріали Тринадцятої Міжнародної наукової конференції (27-29 травня 2015 р.). — Київ: Нац. Києво-Печер. іст.-культ. заповідник, 2015. — С. 191—193. Бараненко В. В. Ликвидация Белорусской обновленческой церкви в 1934—1938 гг. // Вестник ПСТГУ. Серия II: История. История Русской Православной Церкви. 2017. — Вып. 76. — С. 67-77.

Катэгорыя:Праваслаўе ў Беларусі