Цусімская марская бітва (па-японску: 対馬海戦, цусіма-кайсэн або, часцей, 日本海海戦, ніханкай-кайсэн — марская бітва ў Японскім моры) — марская бітва года — года ў раёне вострава Цусіма (Цусімскі праліў), у якой расійская 2-я эскадра флоту Ціхага акіяна пад камандаваннем віцэ-адмірала Зіновія Пятровіча Ражэственскага пацярпела разгромнае паражэнне ад Імператарскага флоту Японіі пад камандаваннем адмірала Хэйхаціра Тога. Апошняя, вырашальная марская бітва Расійска-японскай вайны 1904—1905 гг., падчас якой расійская эскадра была цалкам разгромлена. Большая частка караблёў была патоплена ці затоплена экіпажамі сваіх караблёў, частка капітулявала, некаторыя інтэрнаваліся ў нейтральных портах і толькі чатыром атрымалася дайсці да рускіх портаў. Бітве папярэднічаў знясільваючы, бяспрыкладны ў гісторыі паравых флотаў 18 000-мільны (33 000-кіламетровы) пераход вялікай, рознатыповай па карабельным складзе, расійскай эскадры з Балтыйскага мора на Далёкі Усход. Да пачатку бітвы японскія караблі мелі перавагу: у магутнасці артылерыйскага агню (910 ствалоў супраць 228); хуткастрэльнасці гармат (360 выстралаў у хвіліну супраць 134, а таксама большае фугаснае дзеянне снарадаў); у хуткасці (16-18 вузлоў супраць 12-13); у браніраванні (у сярэднім 60 % супраць 40)Г. А. Аммон. Морские памятные даты. Москва. Воениздат. 1987 г. стр. 169.

Гэта бітва — найвялікшая сусветная падзея, выключная па сваіх грандыёзных маштабах, драматычнай насычанасці і вынікам. У гісторыі марскіх войнаў яна параўнальна: з Саламінскай бітвай (480 год да нашай эры); бітвай пры Лепанта (1571 год), бітвай ля мыса ТрафальгарНовиков-Прибой А. С. Цусима. стр. 5.

Цусімская бітва — найбуйнейшая ў эпосе дадрэдноўтнага браняноснага флоту, з'явілася ключавой падзеяй, якая прадвызначала зыход расійска-японскай вайны на карысць Японіі. Падзеі і акалічнасці, звязаныя з баявым ужываннем у гэтай бітве караблёў розных класаў, паслужылі наступнаму якаснаму развіццю ваенна-марской тэхнікі ва ўсіх вядучых марскіх дзяржавах.

Літаратура Золотарев В. А., Соколов Ю. Ф. Трагедия на Дальнем Востоке: Русско-японская война 1904—1905 гг.: В 2 кн. — М., 2004. Золотарев В. А., Козлов И. А. Русско-японская война 1904—1905 гг. Борьба на море. — М.: Наука, 1990. История русско-японской войны 1904—1905 гг. / Под ред. И. И. Ростунова. — М., Наука, 1977. Быков П. Д. Русско-японская война 1904—1905 гг. Действия на море (М.: Военмориздат, 1942).

Спасылкі

Цусіма Цусіма Цусіма Катэгорыя:Бітвы на Ціхім акіяне Катэгорыя:Ваенна-марскі флот Расійскай імперыі Катэгорыя:Падзеі 27 мая Катэгорыя:Май 1905 года Катэгорыя:Гісторыя Далёкага Усходу