Арцкі (ці Амбракійскі) заліў () — заліў у Іанічным моры ў 654 кв. км, прыблізна 40 км у даўжыню і 15 км у шырыню. Этымалогія гэтага тапоніма, у розных яго варыянтах, узыходзіць або да антычнага (Амбракія, ), або да пазнейшай назвы горада Арта ().
У старажытнасці быў ажыўлены дзякуючы сваім гаваням: Амвракіі, Аргасу Амфілохскаму і Анактарыёну. Вядомы марской бітвай пры Акцыуме (31 да н.э.) паміж флотам Марка Антонія і Клеапатры з аднаго боку, і Актавіяна Аўгуста — з іншага, якую Антоній прайграў.
Пасля грэчаскай вайны за незалежнасць, гэты геаграфічны аб'ект стаў апорным пунктам у падзеле мацерыковай часткі сучаснай Грэцыі паміж Асманскай імперыяй і новаўтвораным Грэчаскім каралеўствам.
Спасылкі
Метэастанцыя «Preveza» ,
Катэгорыя:Залівы Іанічнага мора Катэгорыя:Залівы Грэцыі