__NOTOC__
9 красавіка — дзевяноста дзевяты (соты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 193: Легіёны ў Паноніі абвясцілі Септымія Севера імператарам супраць Дзідзія Юліяна. 1241: Манголы разбілі апалчэнне нямецкіх і польскіх князёў пры Лягніцы. 1513: Мараплавец Хуан Понсэ дэ Леон абвясціў Фларыду ўладаннем Іспаніі. 1782: Каралева Марыя Антуанета адкрыла ў Парыжы таэтр «Адэон». 1865: Пасля крывавых баёў здаўся Рычманд (Віргінія), Грамадзянская вайна ў ЗША завяршылася. 1940: Узброеныя сілы нацысцкай Германіі распачалі Нарвежскую аперацыю. 1946: У Міхельсдорфе (Германія) заснавана Беларускае літаратурнае згуртаванне «Шыпшына». 1966: Ватыкан адмяніў Індэкс забароненых кніг. 1970: Музыканты The Beatles спынілі супольную працу. 1991: Грузія абвясціла незалежнасць.
Нарадзіліся
1690: Юхан Шэфель, шведскі мастак 1757: Войцех Багуслаўскі, польскі тэатральны дзеяч 1770: Томас Іаган Зеебек, нямецкі фізік (пам. 10.8.1831) 1802: Эліяс Лёнрат, фінскі фалькларыст, які запісаў і выдаў карэла-фінскі эпас «Калевала» (пам. 19.3.1884) 1819: Анібале дэ Гаспарыс, італьянскі астраном 1821: Шарль Бадлер, французскі паэт (пам. 31.8.1867) 1835: Ялегі Пранціш Вуль, беларускі паэт (пам. 1880-я) 1869: Элі Жазеф Картан, французскі матэматык 1895: Мішэль Сімон, швейцарскі і французскі акцёр тэатра і кіно 1906: Віктор Вазарэлі, французскі мастак 1909: Роберт Хелпмен, аўстралійскі артыст балета 1918: Ёрн Утзан, дацкі архітэктар 1925: Эрнст Неізвесны, скульптар 1926: Х'ю Хефнер, заснавальнік часопіса Playboy 1931: Вадзім Свірыдаў, беларускі хімік, акадэмік АН БССР 1931: Хэйсукэ Хіранака, японскі матэматык 1933: Жан-Поль Бельмандо, французскі акцёр 1934: Леанід Асядоўскі, беларускі жывапісец 1990: Крыстэн Сцюарт, амерыканская актрыса
Памерлі
491: Флавій Зянон, візантыйскі імператар 715: Канстанцін I, Папа Рымскі 730: Гуга Руанскі, каталіцкі святы 1054: Бенедыкт VIII, Папа Рымскі 1492: Ларэнца Медычы, фларэнційскі дзяржаўны дзеяч 1553: Франсуа Рабле, французскі пісьменнік-гуманіст (нар. ~1494) 1626: Фрэнсіс Бэкан, англійскі філосаф (нар. 22.1.1561) 1858: Іозеф Карл Штылер, нямецкі мастак 1889: Мішэль Эжэн Шэўроль, французскі хімік-арганік 1909: Ітан Хічкак, амерыканскі дзяржаўны дзеяч 1932: Стэфан Макрэцкі, польскі генерал, палітычны дзеяч Сярэдняй Літвы (нар. 11.5.1862) 1944: Леа фон Кёніг, нямецкі мастак 1945: Дзітрых Банхёфер, нямецкі рэлігійны дзеяч, тэолаг і пісьменнік, антыфашыст 1945: Вільгельм Канарыс нямецкі адмірал, кіраўнік Абвера (нар. 1.1.1887) 1959: Мікола Аляхновіч, беларускі літаратурны крытык (нар. 21.4.1903) 1959: Фрэнк Лойд Райт, амерыканскі архітэктар (нар. 8.6.1867) 2011: Сідні Люмет, амерыканскі кінарэжысёр 2013: Дзаа Ву-кі, мастак 2016: Зміцер Саўка, беларускі мовазнавец
Святкуюць Балівія, Дзень канстытуцыі. Грузія, Дзень памяці загінулых, Дзень незалежнасці.
409